Культура

У Мінску прайшла вечарына, прысвечаная 70-годдзю паэткі Ніны Мацяш

20 верасня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі прайшла сумесная вечарына з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры «Шчаслівай долю назаві…», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння паэткі, перакладчыцы, грамадскай дзяячкі Ніны Мацяш.

Да імпрэзы аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі падрыхтавана міні-выстава «Агмень яе душы».

«Гэта вельмі цікавы і незвычайны чалавек, выдатная паэтка, якая зрабіла вялікі ўнёсак у развіццё беларускай літаратуры і грамадскай думкі, — расказала БелаПАН загадчык аддзела навуковай асветы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзія Шагойка. — У студэнцкія гады, калі Ніна Мацяш вучылася ў Інстытуце замежных моваў, яна трапіла ў аварыю, з-за чаго была прыкутая да інваліднага крэсла.

Але аптымістка па натуры, яна сваім прыкладам паказала, як трэба жыць у самых складаных, здаецца, неверагодных абставінах.

Да творчасці Ніны Мацяш у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры мы ўжо звярталіся ў красавіку мінулага года, калі ў нас адкрывалася выстава „Апякункі паэтычных нябёсаў“, дзе былі прадстаўленыя дзевяць паэтак другой паловы ХХ стагоддзя.

У дзень нараджэння гэтай выдатнай паэткі яе слова будзе гучаць не толькі тут, але і на яе радзіме ў Белаазёрску, дзе сёння праходзіць свята „Бабіна лета“. Менавіта Ніна Мацяш была яго заснавальніцай, і туды выправілася вялікая дэлегацыя пісьменнікаў, якія ведалі Ніну Язэпаўну, сябравалі з ёй».

Ніна Мацяш нарадзілася 20 верасня 1943 года ў вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў.

Лаўрэат фестывалю «Берасцейская зорка-98», Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларусі. У літаратурнай скарбонцы пісьменніцы сем зборнікаў паэзіі, 15 кніг перакладаў з французскай, нямецкай, польскай, украінскай.

Дзякуючы Ніне Мацяш беларускія чытачы пазнаёміліся з творчасцю Жана Аліўе, Жоржа Сімянона, Антуана дэ Сент-Экзюперы, Віславы Шымборскай і іншых.

Сем кніжак падрыхтавала пісьменніца дзеткам, напісала некалькі тэлесцэнарыяў і п’ес для тэатра. Не стала Ніны Мацяш 19 снежня 2008 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць