У Карэі атрымалі бензін з дапамогай генетычна мадыфікаваных бактэрый
Навукоўцы ў Паўднёвай Карэі першымі ў свеце стварылі генетычна мадыфікаваныя бактэрыі, якія здольныя вырабляць бензін.
Згодна з вынікамі даследаванняў, якія апублікаваныя ў электроннай версіі міжнароднага навуковага часопіса Nature, новыя бактэрыі паглынаюць глюкозу і выдзяляюць бензін. З аднаго літра раствора, які змяшчае такія бактэрыі, атрымана 580 міліграмаў паліва, якое ўсё ж трохі адрозніваецца ад звычайнага бензіну. Тым не менш, яно можа таксама шырока ўжывацца, адзначаюць у міністэрстве навукі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і навуковага прагназавання краіны.
Па словах кіраўніка навуковай групы прафесара Лі Сан Оба, пакуль вытворчая эфектыўнасць новага метаду даволі нізкая, аднак навукоўцы працягнуць даследаванні з мэтай пошуку шляхоў павышэння эфектыўнасці.
Тэхналогію атрымання паліва з дапамогай бактэрый распрацавалі амерыканскія спецыялісты ў 2010 годзе. Такім чынам навукоўцы стварыли толькі біядызельнае паліва ці насычаны вуглевадарод (Алка), які ўваходзіць у склад нафты і прыроднага газу.
Сёння бензін атрымліваюць шляхам рэктыфікацыі і адбору фракцый нафты, што выкіпае ў пэўных тэмпературных прамежках.
Каментары