Санітарная служба з панядзелка прыпыніла пастаўкі ў Расію малочнай прадукцыі з Літвы з-за прэтэнзій да якасці, паведаміў Інтэрфаксу кіраўнік Расспажыўнагляду, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Расіі Генадзь Анішчанка.
Ён сцвярджае, што ў шэрагу літоўскіх малочных прадуктаў выяўленыя дрожджы і цвіль у колькасці, якая значна перавышае нарматывы.
«Намі накіраваныя ў кампетэнтныя органы адпаведныя дакументы, сутнасць якіх — поўная прыпыненне доступу малочнай прадукцыі Літвы на расійскі рынак», - цытуе агенцтва Анішчанку.
У ліку пастаўшчыкоў, да якіх Расспажыўнагляд прад'яўляе прэтэнзіі - «Пена Жвайгждзес», « Шылутэс Рамбінас», «Сваля», « Рокішкіа цікрас».
Літоўскі бок пакуль не каментаваў заяву кіраўніка Расспажыўнагляда.
Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары