Надвор'е22

На гэтым тыдні будзе цёпла і камфортна

Пра гэта паведаміў сёння ў час відэабрыфінгу начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

«Беларусь апынецца ва ўладзе ўмерана цёплага атлантычнага паветра, якое забяспечыць жыхарам большасці абласцей звыклы бег восені», — растлумачыў эксперт.

У аўторак, 8 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ў паўночных раёнах месцамі пройдуць невялікія дажджы, на асобных тэрыторыях згусцяцца туманы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 градусаў па поўдні да 11 градусаў вышэй за нуль у паўночнай частцы краіны.

У Брэсцкай і Гомельскай абласцях на глебе месцамі сіноптыкі абяцаюць слабыя замаразкі ад 0 да мінус 1 градуса.

Днём тэмпература паветра складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль.

У сераду ноччу месцамі па паўночным усходзе Беларусі пройдуць невялікія дажджы, у асобных раёнах згусцяцца туманы. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 3—10 градусаў, днём - ад 11 да 17 градусаў.

У чацвер месцамі па паўночным захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай у асобных раёнах згусцяцца туманы. Тэмпература ноччу складзе плюс 3—10 градусаў, днём чакаецца ад 11 да 17 градусаў.

У пятніцу і суботу ў асобных раёнах прагназуюцца невялікія дажджы, месцамі — туманы. Уначы чакаецца плюс 3—9 градусаў, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 10-16 градусаў.

У нядзелю ў цэлым па краіне ўсталюецца камфортная, пераважна без ападкаў надвор'е. Толькі ў асобных раёнах Брэсцкай вобласці пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, месцамі па краіне могуць згушчацца туманы.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—8 градусаў, на глебе месцамі магчымыя замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. У дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 10—16 градусаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць