Мова33

Чаму свет выглядае па-рознаму ў розных мовах

Гай Дойчэр, «Праз моўнае люстэрка: чаму сьвет выглядае па-рознаму ў розных мовах» (Guy Deutscher, «Through the Language Glass: Why the World Looks Different in Other Languages»)

Калі я пачаў чытаць уступ да гэтай кніжкі, на некалькі хвілін адчуў зайздрасьць — падумалася: чаму ж я сам некалі за такое ня ўзяўся? Заўжды ж цікавіўся моўнымі падзеламі часам малапрыдатнага для дзяленьня сьвету, і тым, як яны часта не супадаюць у розных мовах.

Але ізраільскі лінгвіст Гай Дойчэр, які цяпер выкладае ва Ўнівэрсытэце Манчэстэру, у сваёй кнізе прапануе болей за рэчы, вядомыя больш-менш удумліваму перакладчыку. Ён ня проста разбурае ілюзіі тых, хто бачыць сьвет як унівэрсальны набор аб’ектаў, ідэяў і дзеяньняў, на якія ў розных мовах проста лепяць розныя этыкеткі.

Наймацнейшы бок гэтай кнігі — сыстэмна пададзеныя экспэрымэнты апошніх гадоў, якія даводзяць уплыў мовы на ўспрыманьне колеру і на прасторавую арыентацыю.

Уплыў не вырашальны, але дастаткова адчувальны, каб навукоўцы маглі яго «злавіць».

Да прыкладу, у адным з экспэрымэнтаў хуткасьць вызначэньня квадрата, адрознага па колеры ад астатніх, залежала ня толькі ад аб’ектыўнай розьніцы ў колеравым спэктры, але і ад таго, ці ёсьць у роднай мове ўдзельнікаў экспэрымэнту падзел на «сіні» і «блакітны».

Але вынікі з колерамі, як і ўплыў граматычнага роду на ацэнку прадметаў — іншая сфэра экспэрымэнтаў, апісаных у кнізе — прынамсі інтуіцыйна прадказальныя.

Больш драматычнымі падаліся экспэрымэнты з носьбітамі моваў, дзе выкарыстоўваецца толькі геацэнтрычная сыстэма каардынат замест звычных нам «зьлева», «справа», «сьпераду» і «ззаду».

У адным з такіх экспэрымэнтаў людзі па рознаму разьмяшчалі прадметы на сталах у двух сумежных пакоях, у залежнасьці ад сыстэмы каардынат сваёй мовы. Дойчэр даволі пераканаўча даводзіць, што ў гэтым выпадку можна казаць ня толькі пра карэляцыю, але і пра наўпроставую прычынную сувязь паміж мовай і звычкамі ў прасторавай арыентацыі.

Злачынства, пакараньне і «мясныя сабакі»

Цэлы разьдзел Дойчэр прысьвяціў крытыцы гіпотэзы «лінгвістычнай адноснасьці» Бэнджаміна Ўорфа, які на матэрыяле моваў амэрыканскіх індзейцаў спрабаваў давесьці вызначальны ўплыў мовы на розныя аспэкты чалавечага існаваньня, у тым ліку на ўспрыманьне часу.

Дойчэр відавочна лічыць, што менавіта зачараваньне, а потым расчараваньне Ўорфавымі ідэямі на нейкі час зрабіла саму думку пра ўплыў мовы на ўспрыманьне сьвету «ненавуковай» для лінгвістаў. Прыкладна як гараскопы сярод сучасных астраномаў. Адсюль і назва разьдзелу з алюзіяй на ангельскае «crying wolf» — «Crying Whorf».

Уорфу аўтар супрацьпастаўляе «прынцып Якабсона»: мовы адрозьніваюцца тым, што яны мусяць перадаваць, а ня тым, што яны могуць перадаваць. Падыход слушны, і для кнігі ён працуе выдатна. Але мне падалося, што аўтар нават перабраў у запале супраць Уорфа, каб яго не палічылі прыхільнікам «лінгвістычнай адноснасьці».

Напрыклад, Дойчэр іранічна піша: «Няўжо ж старажытныя бабілёнцы, якія выкарыстоўвалі адно слова (арнум) і для «злачынства« і для «пакараньня«, не разумелі розьніцы? Калі так, чаму ж яны напісалі тысячы юрыдычных дакумэнтаў, кодэксаў законаў і судовых пратаколаў, каб дакладна вызначыць, якое канкрэтна пакараньне павінна прызначацца за якое злачынства?»

Нібыта ўсё правільна, але тут важна падкрэсьліць розьніцу паміж «здольнасьцю зразумець» і «разуменьнем паводле змоўчаньня».

Для таго, каб нешта ня ўцяміць без дадатковых тлумачэньняў ці зразумець па-іншаму, дастаткова і «прынцыпу Якабсона».

Магчыма, старажытныя бабілёнцы выдатна адчувалі розьніцу паміж «злачынствам» і «пакараньнем». Магчыма, яны разумелі яе нават гэтак жа, як сучасныя эўрапейцы, мовы якіх мусяць праводзіць гэтае адрозьненьне. Магчыма, праблема была б толькі для старажытнабабілёнскага перакладчыка, які ўзяўся б за раман «Злачынства і пакараньне», а тамтэйшая публіка лёгка б зразумела такі тэкст — пад назвай, напрыклад, «Несправядлівы прыватны і справядлівы ўладны (ці боскі) арнум».

Але мне тут прыгадаўся іншы — прызнаю, не зусім паралельны і не зусім лінгвістычны — выпадак розьніцы ў культурных кодах. Унівэрсытэцкая аднагрупніца з Паўднёвай Карэі дзівілася: хіба можна не разумець, што «мясныя сабакі», якіх гадуюць для ежы, гэта зусім іншыя істоты, адрозныя ад хатніх гадаванцаў. Ну, прыблізна як сьвінкі звычайныя і марскія.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй2

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй4

«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва29

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50004

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?10

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць