Спорт11

Юрый Пунтус пакінуў «Смалявічы»

Галоўны трэнер каманды «Смалявічы-СТІ» (клуб, што выступае ў першай лізе футбольнага чэмпіянату) Юрый Пунтус сёння напісаў заяву пра сыход з клуба.

«Нічога каментаваць не хочацца. Скажу толькі, што, сапраўды, напісаў заяву аб звальненні сённяшняй датай. Працоўная кніжка ў мяне ўжо на руках, адзінае, разліку са мной яшчэ не зрабілі», — растлумачыў Football.by Юрый Пунтус.

У нядзелю «Смалявічы» ў матчы 26-га тура першай лігі дома разгромна прайгралі светлагорскаму «Хіміку» з лікам 1:6. Клуб займае восьмае месца ў турнірнай табліцы.

Юрый Пунтус быў першым трэнерам барысаўскага БАТЭ (1996—2004), з камандай здабыў два золаты нацыянальнага чэмпіянату, затым перайшоў у МТЗ-РІПА, які ў сезоне 2004 ледзь выратаваўся ад вылету ў ніжэйшы дывізіён, а налета з Пунтусам заваяваў бронзу і Кубак Беларусі.

У 2009—2011 гг. трэніраваў «Дынама» Брэст, адкуль быў звольнены пасля няўдалага старту ў сезоне 2011 г. Узначаліў «Смалявічы», якія вывеў з другой у першую лігу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома20

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома20

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць