Свет11

Адвакат: «Стан Баўмгертнера, як у чалавека ў СІЗА»

«Наколькі чалавек можа пры гэтым быць у нармальным стане, настолькі і ён у нармальным стане», — так характарызуе стан Уладзіслава Баўмгертэра для радыё «Свабода» адвакат Юлій Тай, які прадстаўляе ў Расеі інтарэсы генэральнага дырэктара «Уралкалія».

— Юлій Валер’евіч, апавядзіце, калі ласка, на якім этапе знаходзіцца справа вашага падабароннага ў Расеі?

— Сам Уладзіслаў Артуравіч знаходзіцца ў маскоўскім сьледчым ізалятары. Расейскія праваахоўныя органы выставілі яму абвінавачаньне. У дадзены момант аніякіх сьледчых дзеяньняў не праводзіцца. Калі яны будуць праводзіцца, мы будзем яму садзейнічаць і аказваць прававую дапамогу ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэксу. А што будзе рабіць сьледзтва, нам не вядома. Натуральна, яны будуць праводзіць расьсьледаваньне і розныя дзеяньні, зьвязаныя з Уладзіславам Артуравічам ці не зьвязаныя.

— Раней вы абскарджвалі рашэньне пра заключэньне Ўладзіслава Баўмгертнэра пад варту…

— Так, Маскоўскі гарадзкі суд нам адмовіў у задавальненьні скаргі. Мы будзем абскарджваць гэтае рашэньне ў вышэйшых інстанцыях. Я ўпэўнены, што мой падабаронны абсалютна ні ў чым не вінаваты. Знаходжаньне яго ў сьледчых ізалятарах Расеі ці Беларусі зьяўляецца памылкай. Але пакуль праваахоўныя органы ня згодныя, і ўсё адбываецца так, як адбываецца.

— Ці Вы азнаёмленыя з матэрыяламі справы? Можаце расказаць, у чым канкрэтна абвінавачваецца Ўладзіслаў Баўмгертнэр?

— Мы ня можам азнаёміцца з матэрыяламі справы, бо гэта зьяўляецца сьледчай тайнай. Азнаёміцца зь імі мы можам толькі тады, калі будзе зацьверджана абвінаваўчае заключэньне, і на гэтай стадыі справа будзе перадавацца ў суд. Мы знаёмыя толькі з фабулай абвінавачаньня — у агульных рысах ведаем, у чым абвінавачваецца Ўладзіслаў Артуравіч. Фабулу злачынства я камэнтаваць не магу. Магу назваць склад злачынства — «злоўжываньне паўнамоцтвамі». Гэта 201-шы артыкул Крымінальнага кодэксу РФ. Гэта ўсё, што я магу апавесьці па справе на дадзены момант.

— У якім стане знаходзіцца Уладзіслаў Артуравіч?

— Я асабіста не сустракаўся зь ім. Зь ім сустракаўся мой калега Аляксей Басістаў. Паводле ягоных слоў, фізіялягічны і псыхалягічны стан яго нармальны. Настолькі нармальны, якім можа быць стан чалавека, якога экстрадзіравалі, хай сабе і ў ягоную родную краіну, што яму да пэўнай ступені прыемна. Але пры гэтым ён знаходзіцца ў сьледчым ізалятары, і яму сёньня прад’яўленае абвінавачаньне. Наколькі чалавек можа пры гэтым быць у нармальным стане, настолькі і ён у нармальным стане.

— У якім умовах ён зараз знаходзіцца?

— Ва ўмовах сьледчага ізалятара. На жаль, падрабязнасьцяў я ня ведаю. Сам я ў ізалятары ня быў.

— Ці расказваў ён нешта пра сваё перабываньне ў Беларусі?

— Зараз не да таго. Зараз мы на тэрыторыі Расеі, ідзе расьсьледаваньне. Зараз ня час для фэльетонаў і мэмуараў. Ня тая сытуацыя.

— Як будзе далей адбывацца расьсьледаваньне? Якіх наступных падзеяў чакаць?

— Крымінальна-працэсуальны кодэкс Расеі і Беларусі прынцыпова не адрозьніваюцца. Ідзе расьсьледаваньне, па меры сканчэньня тэрмінаў яго будуць працягваць ці не працягваць. Віды сьледчых дзеяньняў усе вельмі падобныя. Усё будзе ў адпаведнасьці з стандартнай працэдурай. А ў далейшым альбо перакваліфікуюць абвінавачаньне, альбо спыняць перасьлед з прычыны адсутнасьці складу злачынства, альбо, наадварот, перададуць у суд, калі палічаць, што справа скончаная. Усё гэтаксама, як у вас.

***

Сьледчы камітэт РФ 22 лістапада паведаміў, што генэральнаму дырэктару «Ўралкалія» Ўладзіславу Баўмгертнэру выстаўленае абвінавачаньне ў злоўжываньні паўнамоцтвамі, ён дапытаны ў якасьці абвінавачанага. Па вэрсіі сьледзтва, Баўмгертнэр, «выконваючы кіраўнічыя функцыі ў камэрцыйных арганізацыях, злоўжываў сваімі паўнамоцтвамі, выкарыстоўваючы іх насуперак законным інтарэсам гэтых арганізацый і ў мэтах атрыманьня выгодаў і перавагаў для іншых асобаў». «Гэта пацягнула нанясеньне істотнай шкоды і цяжкія наступствы для сумеснага расейска-беларускага прадпрыемства «Беларускай калійнай кампаніі» і «Беларуськалія»», — паведаміў прэс-сакратар СК РФ Уладзімер Маркін.

Каментары1

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць