Меркаванні1212

Павал Дэмеш — Макею: Дакажыце, што мы не маем рацыі

Былы кіраўнік МЗС Славакіі Павал Дэмеш звярнуўся з адкрытым лістом да Уладзіміра Макея. Ён быў напісаны напярэдадні адкрыцця саміту «Усходняга партнёрства» ў Вільні.

Прыводзім тэкст ліста, атрыманага рэдакцыяй сайта charter97.org, цалкам:

«Паважаны міністр Макей,

Паколькі вы, нарэшце, вырашылі ўзяць удзел у саміце «Усходняга партнёрства ў Вільні, я ўпэўнены, што вы будзеце мець магчымасць прачытаць гэты ліст.

Ёсць тры прычыны, чаму я вырашыў напісаць вам.

Я ўпэўнены, што ні адзін з 500 мільёнаў грамадзян ЕЗ не дашле вам свае прывітанні. Вы з усіх сіл стараліся прысутнічаць на гэтым саміце еўрапейскіх лідараў, да ўдзелу ў якім, улічваючы жорсткасць у адносінах да ўласных грамадзян, не быў запрошаны ваш гаспадар, спадар Лукашэнка. Я раней зрабіў няправільную выснову аб тым, што вы адправіце свайго намесніка, які ніколі не знаходзіўся ў «чорным спісе», у адрозненне ад вас.

Мне падабаецца ваша краіна, і я захоплены многімі смелымі патрыётамі, якія змагаюцца за тое, каб Беларусь стала цывілізаванай еўрапейскай дзяржавай. Я перакананы, што пасля таго, як самаізаляцыя, учыненая вашым урадам, скончыцца, еўрапейцы адкрыюць для сябе дзіўную краіну c сардэчнымі, культурнымі, часам сарамлівымі і заўсёды вельмі працавітымі жыхарамі.

Я не магу мець зносіны з вамі ў звычайным парадку, хоць я з'яўляюся былым міністрам замежных спраў Славакіі і, такім чынам, свайго роду, вашым калегам. Пасля таго, як я быў міжнародным назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе, вынікі якіх улады вашай краіны вырашылі знішчыць, мяне зрабілі персонай нон-грата ў Беларусі. Вашым дыпламатам складана сустрэцца са мной.

Я не ўпэўнены, што занятыя арганізатары саміту ў Літве знойдуць час для падрыхтоўкі грунтоўнай праграмы для вашага рэдкага візіту. Тым не менш, у вас ёсць унікальная магчымасць зрабіць па-еўрапейску.

Вільня з'яўляецца часовым домам для Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, дзе атрымліваюць адукацыю шмат таленавітых беларускіх студэнтаў. Вы, вядома, ведаеце яго рэктара, прафесара Анатоля Міхайлава, які мог бы ў кароткія тэрміны арганізаваць для вас лекцыю, растлумачыць і абмеркаваць пытанні адносінаў паміж Беларуссю і ЕС. Іншы беларускі інстытут, Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, таксама будзе гатовы напярэдадні Калядаў правесці з вамі дыскусію з нагоды такіх неадкладных спраў, як лёс палітычных зняволеных у вашай краіне.

І я ўпэўнены, што многія беларускія дэмакраты, якія былі вымушаныя эміграваць з краіны, такія як актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якія цяпер дзейнічаюць з Варшавы, прыйдуць сустрэцца з вамі і пагаварыць пра Еўропу, калі вы выявіце цікавасць.

Я спадзяюся, што вы, прынамсі, зацікавіцеся некаторымі з гэтых прапаноў. Пры неабходнасці, я ў вашым распараджэнні для таго, каб знайсці належны спосаб зносінаў з еўрапейскай дэмакратычнай сям'ёй.

Шмат каму у Еўропе і ў рэшце свету хацелася б верыць у сапраўдную адкрытасць беларускага ўрада, але яны па-ранейшаму настроеныя скептычна. Калі ласка, дакажыце, што мы не маем рацыі.

З павагай, Павал Дэмеш».

Каментары12

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

У Нацыянальным мастацкім музеі закрываюць выставу Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць