Грамадства11

Зьвярам уключылі ацяпленьне ўчора, людзям, можа, уключаць на наступным тыдні

9 кастрычніка ўключылі ацяпленне ў шэрагу сацыяльных устаноў, лазьнях, басэйнах, пасольствах, а таксама ў менскім заапарку. Уключыць ацяпленьне ў кватэрах беларусаў пакуль не дазваляе нарматыў: на вуліцы на 0,6 градусаў цяплей, чым трэба.

У Мінску з сённяшняга дня ўключана ацяпленне ў шэрагу сацыяльных устаноў. Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў.

Цяпло паступіла ў дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школы, лячэбна‑прафілактычныя ўстановы, дзіцячыя дамы, спальныя карпусы школ‑інтэрнатаў. Акрамя таго, ацяпленне ўключана ў інтэрнатах прафесійна‑тэхнічных вучылішч, у дамах састарэлых, агульнадаступных лазнях, басейнах, установах адукацыі «Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж», «Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.І.Глінкі», ва ўстановах дыпламатычных прадстаўніцтваў, архівах, музеях, бібліятэках, а таксама ў Мінскім заапарку.

Згодна з распараджэннем старшыні гарвыканкама, уключэнне ацяплення будуць праводзіць па ўзгадненню з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці. На час уключэння ацяплення кіраўнікам устаноў даручана арганізаваць дзяжурства персаналу.

***

У Беларусі ўключэнне ацяплення ў жылым сектары можа пачацца на наступным тыдні. Аб гэтым паведаміў вядучы інжынер прадпрыемства «АДУ» ДВА «Белэнерга» Уладзімір Кардуба.

Рашэнне аб уключэнні ацяплення прымаюць мясцовыя органы ўлады зыходзячы з тэмпературы знадворнага паветра — на працягу пяці сутак сярэдняя тэмпература павінна быць 8 градусаў цяпла і ніжэй. Пакуль яна не дасягнула такой адзнакі і ў пачатку бягучага тыдня склала 8,6 градуса. Аднак да канца тыдня яна можа панізіцца, і пачнецца паэтапнае ўключэнне ацяплення ў дамах. На аб’ектах сацыяльнай сферы гэта адбудзецца раней.

Штогод у Беларусі выпрацоўваецца каля 70 млн. Гкал цеплавой энергіі. У тым ліку 35,6 млн. Гкал — крыніцамі «Белэнерга».

Уладзімір Кардуба адзначыў, што да новага ацяпляльнага сезона ёсць неабходныя запасы паліва. Напрыклад, топачнага мазуту — больш за 427 тыс.т пры плане на 1 кастрычніка 400 тыс.т. Выканана заданне і па запасе дроў — 67 тыс.т.

Паводле БЕЛТА

Каментары1

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь30

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа1

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць