Меркаванні5555

Навумчык: Вывад ядзернай зброі з Беларусі за нішто — найбольшая памылка пачатку 90-х

«Самай вялікай памылкай пачатку 90-х я лічу вывад з Беларусі ядзернай зброі па мадэлі, якую Захад навязаў Шушкевічу, а Шушкевіч — Вярхоўнаму Савету, — піша ў сваім Фэйсбуку былы дэпутат ВС ХІІ склікання Сяргей Навумчык.

— Так, зброю трэба было выводзіць (і радок пра бяз’ядзернасьць у Дэкларацыі аб сувэрэнітэце – мой), але — на выгадных для Беларусі ўмовах (сярод якіх, не выключана, — і бязвізавы, альбо аблегчаны ўезд). Але ў канцы снежня 1991 у Алма-Аце Шушкевіч, не параіўшыся з членамі беларускай дэлегацыі, без усялякіх умоў пагадзіўся прызнаць Расею правапераемніцай СССР у ААН (на месца ў Радзе Бяспекі прэтэндавала Японія) і — уласніцай ядзернай зброі.

«Мы адчулі сапраўдны шок. Выходзіла, што Шушкевіч нас проста здаў! Здаў нацыянальныя інтарэсы Беларусі, якая адным махам страціла галоўны козыр на перамовах з Расіяй… Вядома, ён не меў права прымаць такія рашэнні, не параіўшыся з усім складам дэлегацыі… Памятаю, я накінуўся на спікера, спрабуючы растлумачыць яму, што ён нарабіў, але Шушкевіч ў адказ толькі мямліў нешта невыразнае… Другім чалавекам, які цалкам усвядоміў усю драматычнасць таго, што адбываецца, быў мой даўні апанент Зянон Пазняк. Ён хмурна назіраў за нашай сваркай і, скрушна ўздыхнуўшы, кінуў такую фразу: «Шушкевіч не клапоціцца аб дзяржаўных інтарэсах Бацькаўшчыны!» — прыгадвае тагачасны міністар замежных спраў Пятро Краўчанка («Беларусь на ростанях», старонкі 185—186)».

Цытуючы далей Краўчанку, Навумчык адзначае, што Беларусь «аддала» Расіі 72 ракеты СС-25, а з іншых ракет забралі ўран, які Масква прадала ЗША за 10 млрд даляраў. Беларусь жа атрымала ўсяго некалькі мільёнаў на вываз тых самых ракет і экалагічную апрацоўку зямлі.

«Цікава, што ўжо пры Лукашэнку, у 1996-м, Менск выцягнуў у Масквы адзін мільярд даляраў кампенсацыі за ўран, — адзначае Навумчык. — Каб той самы мільярд Беларусь атрымала ў 1992-1993 годзе — эканамічная сытуацыя была б значна лепшай, не было б той «мутнай вады», з якой вылез у прэзідэнты Лукашэнка».

А Вы што думаеце пра тую гістарычную сітуацыю? Выказвайцеся ў каментах.

Каментары55

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць