Некалькі дзясяткаў актывістаў Майдану захапілі будынак Міністэрства аграпалітыкі, які размешчаны на Хрышчаціку непадалёк Майдана Незалежнасці ў Кіеве.
Як паведамляе ТСН, мітынгоўцы забарыкадаваліся знутры. Актывісты кажуць, што занялі памяшканне ўрадавага ведамства, каб пагрэцца. Яны выбілі шыбы ў ўваходных дзвярях. Уваход у будынак ахоўваецца адным актывістам.
Невялікая група пратэстоўцаў зайшла ў суседні ўваход гэтага ж будынка па адрасе хрышчацік, 24.
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары