Грамадства11

Недахоп фінансавання мерапрыемстваў па пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС складае прыблізна 4 трлн рублёў

Недахоп фінансавання мерапрыемстваў па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС складае прыкладна 4 трлн. рублёў, паведаміў начальнік дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Чэрнікаў 7 лютага на калегіі паводле вынікаў працы ведамства ў 2013 годзе.

Згодна са словамі Чэрнікава, у 2014 годзе на рэалізацыю дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС на 2011—2015 гады і на перыяд да 2020 года плануецца накіраваць 3,6 трлн. рублёў. Недахоп фінансавання на рэалізацыю дзяржпраграмы сёлета складае 1,6 трлн. рублёў, а з улікам недахопу сродкаў летась — прыкладна 4 трлн., адзначыў Чэрнікаў.

«Насуперак канцэпцыі дзяржаўнай праграмы Міністэрства фінансаў з 2012 года вызначае памер сродкаў, якія перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне мерапрыемстваў па пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС, і размяркоўвае іх па абласцях прапарцыянальна колькасці насельніцтва», — дадаў кіраўнік дэпартамента. 

Паводле яго слоў, такі падыход можа прымяняцца ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва, але не падыходзіць для рэалізацыі засцерагальных мер на забруджаных тэрыторыях. «Ужо другі год пры разліку ўдзельнай вагі кожнай вобласці прымяняецца гэты нічым не абгрунтаваны падыход. У выніку сродкі размяркоўваюцца на карысць тэрыторый з меншым узроўнем радыяцыйнага забруджання, але большай колькасцю насельніцтва», — адзначыў Чэрнікаў. 

Ён лічыць, што планаванне аб'ёмаў фінансавання засцерагальных мерапрыемстваў не павінна ажыццяўляцца без уліку іх прыярытэту. «І сёлета ў выніку недастатковага фінансавання ў Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях робяцца спробы сэканоміць на радыяцыйнай бяспецы, пераразмеркаваўшы сродкі з гэтага раздзела на капітальнае будаўніцтва», — сказаў Чэрнікаў.

Паводле звестак дэпартамента, у 2013 годзе на выкананне мерапрыемстваў дзяржпраграмы было накіравана 3,35 трлн. рублёў, у тым ліку ў выглядзе субвенцый абласным і Мінскаму гарадскому бюджэту перададзена 2,88 трлн. рублёў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Добруша атрымала гіганцкі рахунак за карыстанне газам — усё з-за мужа, з якім яна не жыве 30 гадоў

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

Польскі генерал: Калі толькі Расія нападзе на НАТА, на 300 кіламетраў у глыбіню яе будзе выпаленая зямля39

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя4

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

У мінскім метро зменіцца пах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць