Эканоміка55

Літва пачынае барацьбу з нелегальным увозам гаручага з Беларусі

Літоўскі мытны дэпартамент аб'явіў, што з 14 лютага на ўсіх памежных пастах у вадзіцеляў вялікагрузных машын могуць патрабаваць пісьмова дэклараваць гаручае ў баках машын, якое завозіцца.

У памятцы для вадзіцеляў нагадваецца, што на бясплатных бланках трэба ўказваць не толькі паказанні адометра, але і ўмяшчальнасць бака, разнавіднасць гаручага (за выключэннем газу) і яго колькасць. 

Другі асобнік гэтай дэкларацыі, пацверджаны мытняй, вадзіцель павінен будзе захоўваць на працягу ўсёй паездкі, пакуль у машыне будзе гаручае, завезенае ў Літву на льготных умовах. 

«Нагадаем, што завезенае ў ЛР гаручае ў паліўных баках не можа выкарыстоўвацца ў іншых транспартных сродках і не можа злівацца з бака і складавацца за выключэннем выпадкаў рамонту (пра гэта трэба неадкладна інфармаваць бліжэйшае мытнае аддзяленне); гаручае нельга нікому перадаваць ні за плату, ні бясплатна», — сказана ў памятцы. 

Мытня нагадвае, што несанкцыянаванае зліванне гаручага і незаконны гандаль завезеным гаручым у баках забароненыя законам. 

Прэм'ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус выступіў з ідэяй абмежавання ўвозу гаручага ў паліўных баках вялікагрузных машын, аднак рашэнне пакуль не прынята. Гэтыя дзеянні павінны спыніць ценевы гандаль гаручым з Расіі і Беларусі. 

«Не можа быць так, што, паводле наяўнай інфармацыі, у суткі з Беларусі завозяць больш за 1 млн літраў. Або яго павінны ўлічваць і бачыць, куды яно ідзе і як выкарыстоўваецца. Магу сказаць, што толькі летась закрылі 70 нелегальных заправак. <…> З такой сітуацыяй у Літве я мірыцца не буду», — сказаў LRT 11 лютага Буткявічус. 

Гэтай ідэі працівіцца Літоўская нацыянальная асацыяцыя перавозчыкаў Linava. Па яе ініцыятыве 10 лютага кіраўнікі Міжнароднага саюза аўтамабільнага транспарту (IRU), Асацыяцый перавозчыкаў трох балтыйскіх краін і Польшчы вырашылі звярнуцца да ўрада Літвы і суседніх краін з просьбай адклікаць планы ў сувязі з абмежаваннем увозу гаручага ў стандартных баках цягачоў з Расіі і Беларусі. 

Як указана ў прынятай рэзалюцыі, такі крок можа дыскрымінаваць перавозчыкаў ЕС на фоне іх канкурэнтаў з Усходу. Гэта дзеянне таксама можа выклікаць пагрозу для зладжанага транзіту транспарту еўрапейскіх кампаній на Усход.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро6

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

У Бабруйскім раёне казуля нечакана выйшла да людзей ФОТАФАКТ

Чаму зніклых людзей шукаюць так доўга пры вялікай колькасці камер відэаназірання па ўсёй краіне?6

Беларусь апынулася ў топе краін па тэмпах укаранення DeepSeek2

Паноў, ды не той. У расійскім пасольстве на Кіпры знайшлі мёртвым не таго чалавека, пра якога казалі раней2

Што адбываецца з вызваленымі каталіцкімі святарамі і чаму яны маўчаць6

На моладзевым з'ездзе «Грузінскай мары» ззяў Цотнэ Іванішвілі — яго называюць грузінскім Колем Лукашэнкам3

У Жодзіне 23‑гадовы вайсковец скончыў жыццё самагубствам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро6

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць