Свет1717

Партыя рэгіёнаў: Януковіч здрадзіў Украіне, зганьбіў у вачах усяго свету ВІДЭА

Усю адказнасць за апошнія падзеі ва Украіне рэгіяналы ўсклалі на Януковіча і яго найбліжэйшае атачэнне. Пра гэта гаворыцца ў звароце парламенцкай фракцыі Партыі рэгіёнаў да суайчыннікаў, размешчаным на сайце партыі.

Як гаворыцца ў заяве, «мы перажываем адзін з самых складаных і трагічных перыядаў у гісторыі нашай Радзімы. Украіна апынулася ашуканай і абрабаванай, але нават гэта нішто перад горам, з якім сутыкнуліся дзясяткі ўкраінскіх сем'яў, якія страцілі сваіх блізкіх па абодва бакі супрацьстаяння. Украіне здрадзілі, а людзей сутыкнулі лбамі. Уся адказнасць за гэта ляжыць на Януковічу і яго бліжэйшым атачэнні».

«Мы, фракцыя Партыі рэгіёнаў у Вярхоўнай Радзе Украіны і нашы аднапартыйцы, рашуча асуджаем злачынныя загады, якія прывялі да чалавечых ахвяр, да пустой казны, велізарных даўгоў, ганьбы ў вачах украінскага народа і ўсяго свету, у выніку чаго наша краіна апынулася на краі бездані, пагрозы расколу і страты нацыянальнага суверэнітэту. Любыя спробы паўплываць на сітуацыю, пераканаць прэзідэнта не былі пачутыя. Мільённая партыя фактычна апынулася закладнікам адной карумпаванай Сям'і», — гаворыцца ў заяве.

Як адзначаецца, «фракцыя Партыі рэгіёнаў прадстаўляе інтарэсы больш за дзесяці мільёнаў выбаршчыкаў Украіны і больш аднаго мільёна членаў партыі. Партыя рэгіёнаў — гэта нармальныя, працавітыя людзі, якія любяць сваю зямлю, свой народ, гэта прамыслоўцы, навукоўцы, рабочыя, дактары і настаўнікі. Мы прыйшлі ў парламент для таго, каб служыць Украіне і яе народу. Фракцыя Партыі рэгіёнаў заяўляе, што адрозненне ў меркаваннях, часам — адрозненні ў ідэалогіі не з'яўляюцца перашкодай для сумеснай працы на карысць Украіны. Бываюць розныя погляды, але мэта ў нас адна — адзіная, моцная і незалежная Украіна».

«Мы асуджаем ўцёкі і маладушнасць Януковіча. Мы асуджаем здраду. Мы асуджаем злачынныя загады, якія падставілі простых людзей, салдат і афіцэраў. Але спробы татальнага запалохвання і самасуду, дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёнах не прымальныя ў дэмакратычным грамадстве», — гаворыцца ў заяве.

Звяртаючыся да аднапартыйцаў, фракцыя ПР заяўляе: «Мы зробім усё для таго, каб абараніць вас і абараніць ад тых памылак і злачынстваў, якія былі зробленыя на самым версе. Фракцыя Партыі рэгіёнаў, якая захоўвае ў сваіх шэрагах больш за сто народных дэпутатаў, працягвае працаваць на людзей, якія нам паверылі і на карысць усёй краіны».

Каментары17

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць