Музыка22

Прэмія Experty.by: перамога нефарматнай музыкі

+ альбомы

2013 год для беларускай музыкі выдаўся незвычайным – «мэтры» амаль усе маўчаць, расце колькасць фанатаў Макса Каржа, а на пытанне пра цікавыя альбомы шараговы слухач можа нікога і не прыгадаць. Аднак 2013-ы стаў года трыумфу той музыкі, якую любяць называць «авангардам», «нефарматам» «андэграўндам».

Гэтую тэзу даказала прэмія сайта Experty.by, бадай самая значная з паўтузіна музычных прэмій: шэсць штатных экспертаў, дзесяць пазаштатных, замежныя крытыкі, а таксама карыстальнікі сайта цягам года ацэньвалі беларускія рэлізы. У рэшце рэшт 25 лютага ў залі беларускамоўнай кавярні «Агінскі» былі абвешчаныя імёны пераможцаў.

Дэбютам года, найлепгым інструментальным альбомам, а таксама альбом года па меркаванні штатных экспертаў стаў The Sandman праекту Pafnutiy’s Dreams.

Былы трубач «Ляпіса Трубяцкога» Павел Кузюковіч, ён жа Пафнуцій Кузюкян, і ягоны квінтэт пайшлі ў нечаканым кірунку – 8-трэкавая кружэлка ахоплівае цэлы шэраг жанраў: тут і рок, і электроніка, і нью-джаз, пры жаданні можна яго можна параўнаць з познімі кружэлкамі Майлза Дэвіса, але ці варта? Скажам так, джазавыя альбомы сусветнага ўзроўню, створаныя ў Беларусі выходзяць не кожны год. Паслухаць яго можна тут.

Наконт найлепшага поп-альбому сёлета варыянтаў быць не магло – хто ж, калі не Макс Корж? Дарэчы, упершыню за некалькі год у намінацыі ўвогуле з’явіўся лаўрэат.

Слухаць тут.

Найлепшы фолк-альбом – Traukamurauka гурту Kriwi, трыўмфальнае вяртанне пасля доўгай паўзы. Вераніка Круглова са таварышы надала музыцы Kriwi выразнае інтэрнацыянальнае адценне, захаваўшы пры гэтым беларускую аўтэнтыку. Як такое магчыма, можна даведацца тут

Яшчэ адна важная ўзнагарода – найлепшы беларускамоўны альбом – дасталася гурту BosaeSonca за альбом «Адпусці» — ён акустычны, гучыць актуальна і цікава. Пазнаёміцца можна тут. Цяпер каманду чакае вялікі канцэрт, з інфармацыйнай падтрымкай ад кампаніі «Будзьма».

Што тычыцца «найлепшага альбома», то ён сёлета ўручаўся ў пяці розных варыянтах – штатныя эксперты назвалі найлепшай кружэлку Кузюковіча, народнае журы прагаласавала за гурт The UNB і ягоны, страшна сказаць які па ліку альбом «Крот-фронт», а замежныя эксперты ацанілі працу гомельскага электроншчыка (((О))) з альбомам Forever I Am.

Аднак сапраўдным трыумфатарам прэміі стаў мінскі авангардыст спадчынны кампазітар Сяргей Пукст і ягоны гурт Pukstband. «Апошні альбом»гурту быў адзначаны як найлепшы рок-альбом, найлепшы альбом па меркаванні вялікага журы, ну і як «Найлепшы альбом года». Музыка Пукста гэта не радыёфармат, аднак электрычныя канцэрты ягонага гурту – заўжды падзея, на якой варта быць: большай энергетыкі і драйву пры ўсёй складаннасці музыкі і ўявіць цяжка. Тым больш праграма, запісаная на альбоме даўно знаёмая слухачам – цяпер яе можна пачуць у любы момант, хаця б вось тут. «Атлант-тэлекам» таксама падтрымае вялікі канцэрт Сяргея Пукста: мерапрыемства адбудзецца цягам трох месяцаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы13

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Балістыка ў Беларусі стане пагрозай для захаду Украіны3

Адвакатку са Смалявічаў адправілі ў калонію за палітыку7

Паглядзіце, які гол-прыгажун забіў у свае вароты беларускі футбаліст1

На СТБ запусцілі новае рэаліці для пошуку кахання. Удзельнікам прапаноўваюць нюхаць потныя майкі і даіць казу20

У пяцізоркавым гатэлі хлопчык выпаў з акна і загінуў. Бацьку аштрафавалі на тры тысячы еўра1

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка22

Зяленскі: Расійскае войска нанесла адзін з самых магутных удараў па ўкраінскай энергетыцы8

«Стамілася ад Польшчы — еду ў Германію». Беларуска жыве ў адной краіне, але кожны дзень ходзіць на пары ў іншую6

Цэлае мора журавін. Як на Палессі збіраюць ураджай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы13

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць