Свет22

Цімашэнка: Пуцін, абвяшчаючы вайну Украіне, абвяшчае яе ЗША і Вялікабрытаніі

Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка заяўляе, што Уладзімір Пуцін, калі абвяшчае вайну Украіне, абвяшчае яе таксама ЗША і Вялікабрытаніі.

Пра гэта гаворыцца ў яе звароце да ўкраінцаў.

«Уладзімір Пуцін добра разумее, што, абвяшчаючы вайну нам, ён абвяшчае яе ў тым ліку і гарантам нашай бяспекі, а менавіта ЗША і Вялікабрытаніі. Я хачу вам цвёрда сказаць: я не веру, што Расія пераступіць гэтую рысу, а калі пераступіць, то дакладна прайграе», — падкрэсліла Цімашэнка.

Яна заклікала людзей да спакою.

«Але ўжо сёння відавочна, што калі б раней Украіна ўступіла ў НАТО, то такая агрэсія была б у прынцыпе немагчымая», — падкрэсліла яна.

«Нам нельга сеяць паніку і нестабільнасць у нашай уласнай краіне. Гэта тое, чаго хоча агрэсар. Наша галоўная зброя сёння — гэта менавіта спакой», — падкрэсліла Цімашэнка.

«Расія не пойдзе на ўзброеную вайну з усім светам, і таму сёння ідзе не вайна зброі, а вайна нерваў і інтэлекту. Мы павінныя выйграць гэтую вайну, і мы яе выйграем», — адзначыла яна.

Цімашэнка таксама заклікала ўкраінцаў «ні пры якіх абставінах не падтрымліваць фальшывыя мітынгі ва ўсходніх рэгіёнах і ў Крыме, не прыходзьце на іх, таму што гэта сёння зброя агрэсара».

Яна нагадала, што «агрэсары выкарыстоўваюць для дэстабілізацыі і захопу Украіны фальшывыя мітынгі ва ўсходніх рэгіёнах і Крыме, якія, дарэчы, арганізуюцца і кіруюцца спецслужбамі Расійскай Федэрацыі».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць