Спорт5959

Беларускі футбаліст Макоўскі: Лічу майданаўцаў фашыстамі і бандэраўцамі. Я — за Расію

Беларускі футбаліст Міхаіл Макоўскі, што ў свой час гуляў ва Украіне, пракаментаваў By.tribuna.com падзеі апошніх месяцаў у Кіеве. Прыводзім некаторыя вытрымкі з інтэрв'ю:

— Вы сталі відавочцам падзей у Кіеве…

- Так. Прыехаў ва Украіну шукаць працу.

— Вы былі на Майдане?

— Быў адзін разочак. Хацеў паглядзець, што адбываецца. Праўда, знаходзіўся не на Майдане, а на вуліцы Грушэўскага. Быў там у той дзень, калі палілі помнік Лабаноўскаму. Паглядзеў. Жахнуўся. Калі спалілі помнік, я адразу ж пайшоў адтуль. Проста шок! Як так можна рабіць з легендай футбола?

(…)

Хаця, шчыра, я не паважаю Майдан. Я лічу гэтых людзей фашыстамі і бандэраўцамі. Іх учынкі — сапраўднае бязмежжа! Зараз ва Украіне хаос!

— Хаос — гэта калі людзі страляюць адзін у аднаго?

— Гэта ўсё «Правы сектар». Выкажу сваё меркаванне. Апазіцыя быццам бы хоча зрабіць нешта, але дамагаецца гэтага няправільным шляхам. Бо ўзброены захоп улады — гэта сапраўдны фашызм. Усё трэба вырашаць мірным шляхам. Па-мойму, зараз краіна падзеліцца на дзве часткі. Будзе Усходняя і Заходняя Украіна. Усё! Вось Яцанюк, Турчынаў … Што яны робяць?

- Што яны робяць?

- Забаранілі расійскую мову. Нікуды яны не выведуць Украіну. Тут Пуцін - усё!

Пра «Беркут»

Колькі загінула байцоў «Беркута»? Я паважаю гэтых хлопцаў. Яны абараняюць ўладу Украіны. Гэтыя людзі абаранялі дзяржаву, выконвалі загад. . А Януковіч … З'ехаў у Растоў, даў прэс-канферэнцыю. Я яе паглядзеў. Непераканаўча. У траўні будуць выбары прэзідэнта Украіны. Шчыра кажучы, не бачу, хто ім можа стаць. Цімашэнка? Клічко? Хто?

— Давайце падумаем.

— Што тут думаць.

Калі б Лукашэнка прыйшоў ва Ўкраіне да ўлады, ўсё ў іх у краіне было нармальна.

(…)

— Зараз Кіеў разбураны?

- Не. Усё ў парадку. Усё прыгожа. Праўда, эканоміка краіны імкліва падае. Цяпер уся палітычная актыўнасць перабралася з Кіева ў Крым. Там расіяне. Я — за Расію!

— Ці падтрымліваеце ўвод расійскіх войскаў у Крым?

- Вядома. Калі расійскія сцягі ў Керчы, Сімферопалі, Севастопалі, як інакш?

Расійскія войскі выконваюць міратворчую функцыю. Зараз у Крыме спакойна.

Міхаіл Макоўскі нарадзіўся ў 1977 г. у Маладзечне. Выступаў за «Электрамодуль», «Маладзечна», «Дынама» Мінск, у 1997 г. пераехаў у «Дынама» Кіеў, але за два гады згуляў толькі два матчы, гуляў за «Дынама-2» Кіеў (35 матчаў), «Дынама-3», пасля падарожжа па шэрагу клубаў здолеў больш-менш замацавацца ў «Закарпацці», за якое згуляў 49 матчаў (2001—2002, 2007). Сканчваў кар'еру ў клубах другой і першай беларускіх лігаў «Гарадзеі» і «Смаргоні».

Каментары59

Цяпер чытаюць

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты7

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Усе навіны →
Усе навіны

У Тэхасе пасля аварыі грузавіка, які перавозіў вуллі, на свабоду вырваліся два мільёны пчол1

Доктар расказаў, хто ў Беларусі хварэе на адзёр

Былая палітзняволеная Карына Праташчык, якая зацяжарала яшчэ ў калоніі, нарадзіла ў Германіі сына2

Ад заўтра трошкі даражэе бензін8

Пуцін заявіў, што УСУ б’юць па Расіі, каб раскачаць грамадства24

Лаўроў заявіў, што Расія гатова аднавіць перамовы з Украінай7

Чаму ў некаторых мужчын пасля 50 гадоў пеніс можа стаць карацейшым на пяць сантыметраў11

У Гомелі мужчына збіў 86‑гадовага дзеда, каб адчуць «задавальненне ад чужых пакут»3

Зяленскі не паедзе на канферэнцыю ў Польшчу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты7

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць