Гэтым разам у снежні.

Польскі журналіст і актывіст заявіў пра намер вярнуцца ў Беларусь у снежні. Пра гэта ён расказаў падчас сустрэчы са студэнтамі Лодзінскага ўніверсітэта, дзе гаварыў пра рэпрэсіі, дзяржаўную прапаганду і маніпуляцыі гісторыяй з боку беларускіх уладаў, паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.
Паводле актывіста, пасля 2020 года магчымасці дзейнасці Саюза палякаў у Беларусі істотна скараціліся. Аднак ён спадзяецца, што палітыка заходніх краін дапаможа пашырыць прастору для дзейнасці польскай меншасці ў Беларусі.
У 2023 годзе Пачобута асудзілі на восем гадоў калоніі строгага рэжыму. Ён быў вызвалены ў красавіку гэтага года, правёўшы за кратамі 1 860 дзён.
У верасні Пачобут з'ездзіў у Беларусь на тыдзень і без праблем вярнуўся ў Польшчу.
Каментары