Свет99

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам

Паводле слоў Трампа, у міжнароднай палітыцы важна не абражаць тых, з кім даводзіцца весці перамовы.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Анкорыджы на Алясцы ў жніўні 2025 года. Фота: Contributor / Getty Images 

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не называе Уладзіміра Пуціна дыктатарам, бо яму даводзіцца заключаць з ім здзелкі. Пра гэта Трамп заявіў у інтэрв’ю карэспандэнту амерыканскай медыягрупы Gray Media Джону Дэкэру, піша РБК-Украіна.

Паводле слоў Трампа, у міжнароднай палітыцы важна не абражаць тых, з кім даводзіцца весці перамовы. Менавіта таму ён лічыць немэтазгодным выкарыстоўваць рэзкія выказванні на адрас расійскага кіраўніцтва.

«Я не называю Пуціна дыктатарам, бо мне даводзіцца заключаць здзелкі з людзьмі, таму я не хаджу і не абзываю іх. Я — майстар заключэння здзелак. Я заўсёды быў вельмі ўмелым перамоўшчыкам. Менавіта дзякуючы здзелкам я стаў вельмі багатым. Таму я не хаджу і не высмейваю людзей», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Трамп перакананы, што публічныя абразы і высмейванне кіраўнікоў іншых дзяржаў могуць ускладняць дасягненне дыпламатычных дамоўленасцяў.

Ён супрацьпаставіў уласны падыход палітыцы былога прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, якога абвінаваціў у пастаянным высмейванні Расіі.

На думку Трампа, такія паводзіны сталі адным з фактараў, якія прывялі да вайны ва Украіне.

«Байдэн пастаянна насміхаўся з Расіі. Ён казаў, што гэта «запраўка з ядзернай зброяй» ці нешта падобнае. Але нельга так размаўляць з чалавекам, у якога велізарны ядзерны арсенал. Гэта адна з прычын, чаму пачалася гэтая вайна», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Пры гэтым ён не прывёў канкрэтных доказаў таго, што менавіта насмешкі Байдэна сталі прычынай расійскага ўварвання ва Украіну.

Каментары9

  • Андрусь
    15.10.2026
    У расіі нават пенсіянеркі кажуць, што "мордочка" Добі падобная да пісы пуціна. Ужо так, як пуцін сам сябе абражае, то ніякі Байдэн не дадумаецца яго абразіць.
  • Украінскі аглядальнік
    15.10.2026
    "Дыктатар" не абраза, а назоўнік, які цалкам адпавядае характару праўлення Пуціна. Абраза зусім іншая рэч, а менавіта тое, як мы называем тыя рэчы, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, але выдаюць нашыя негатыўныя эмоцыі да аб'екту. Пуцін = дыктатар - не эмоцыя, а даўно вызначаны і прыняты ў навуке тэрмін. Але такія як Трамп вельмі далёкія а гэтага, а таму шчыра блытаюць навуковую тэрміналёгію існасці са сваім заўсёды негатыўным эмацыйным станам ва ўспрыняцці рэчаў навокал.
    Трамп сам хутка стане дыктатарам, калі яго не спыніць народ Амерыкі. Ён метадычна намагаецца знішчаць інстытуты дэмакратыі ў ЗША. Засталася адная надзея, што новы склад Кангрэсу зламае гэтую трампаўскую тэндэнцыю і паставіць на месца правараваўшыгася банкрута і хлуса.
  • Проста лёг
    15.10.2026
    Трамп лёг цалкам, прагнуўся ў зюзю. Гэта відавочна. Лукашэнка так не прагнуўся як Трамп. Гэта ганьба 100%. Прэзыдэнт США не можа так сцяліцца пад расейскага дыктатара.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць