Прэзідэнт Румыніі Траян Бэсеску даў дазвол на ўваход у тэрытарыяльныя вады краіны фрэгата ВМС Францыі. Напярэдадні ў Чорным моры пачаліся сумесныя вучэнні ВМС Балгарыі, Румыніі і ЗША.
Улады Румыніі таксама далі самалётам НАТА права ажыццяўляць палёты над паветранай прасторай краіны ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне.
Для ўдзелу ў сумесных вучэннях тыпу PASSEX з караблямі ВМС Балгарыі і Румыніі, 11 сакавіка ў румынскі порт Канстанца прыбыў амерыканскі эсмінец USS Truxtun.
Як паведамілі ў Міністэрстве абароны Румыніі, манеўры былі запланаваныя ў 2013 годзе з мэтай павысіць аператыўную сумяшчальнасць ваенна-марскіх адзінак краін-членаў НАТА. Па заканчэнні манеўраў з 12 па 14 сакавіка USS Truxtun будзе знаходзіцца ў балгарскім порце Варна.
-
У Германіі пачаўся суд над украінцам, якога абвінавачваюць у падрыве «Паўночнага патоку»
-
Інжынер OpenAI ставіў жучкі ў офісе кампаніі. Яго затрымала ФБР, але пакуль няясна, на каго ён працаваў
-
Новая прэс-сакратарка Трампа правяла першы брыфінг — і ў Белым доме ўжо сумняваюцца, ці доўга яна пратрымаецца
Каментары