Грамадства44

У народнае апалчэнне Украіны запісалася каля 70 беларусаў

Беларус-апалчэнец Уладзіслаў Ахроменка расказвае, чаму пайшоў у «Подільську січ» і якія функцыі гатовы выконваць.

Еўрарадыё: Пяць дзён таму з’явілася інфармацыя, што ва Украіне аб’явілі аб фармаванні Праваслаўнага апалчэння «Подільська січ». Па звестках, у апалчэнне актыўна запісваюцца не толькі ўкраінцы. Распавядзіце, дзе вы цяпер знаходзіцеся, якое дачыненне маеце да гэтага фармавання і ці не баіцеся назваць сваё імя?

Уладзіслаў Ахроменка: Назвацца я не баюся, бо знаходжуся ва Украіне абсалютна легальна. Цяпер я ў Чарнігаве, дзе жыве мая жонка-украінка. Сам я жыву часткова ў Мінску, часткова — ва Украіне. А ў гэтую частку, якая як вы правільна сказалі, называецца «Подільська січ», маю запрашэнне. Яна фармуецца ў Хмяльніцкім, і туды трапляюць людзі, якія па нейкіх прычынах не могуць трапіць у рэгулярнае ўкраінскае войска. То бок, гэта салдаты і сяржанты пасля 45 гадоў і афіцэры пасля 50 гадоў. Я ўжо хадзіў у мясцовы ваенкамат, хоць у мяне і беларускае грамадзянства, але там мне адмовілі па той прычыне, нават не паглядзеўшы на мой беларускі пашпарт, што мне ўжо 49 гадоў.

Еўрарадыё: І таму вы вырашылі запісацца ў апалчэнне?

Уладзіслаў Ахроменка: Менавіта так. Дарэчы, адразу хачу сказаць для ўсіх кампетэнтных органаў, гэта ніякая не тэрарыстычная арганізацыя. Гэта структура, якая будзе дзейнічаць пад эгідай Міністэрства абароны і з ім ёсць на гэты конт дамова.

Еўрарадыё: Вы запісаліся і што цяпер, нейкія вучэнні ці што іншае з вамі праводзяць?

Уладзіслаў Ахроменка: Пакуль нічога такога не адбываецца. А тое, што я запісаўся ў апалчэнне, азначае, што ў выпадку ўсеагульнай мабілізацыі мне неабходна будзе прыехаць у горад Хмяльніцкі, усе свае звесткі туды я ўжо даслаў, і там на месцы ўжо ўсё будзе вырашацца. Не думаю, што нам патрэбна нешта кшталту савецкіх 45-дзённых афіцэрскіх курсаў, калі людзей выводзілі за горад, яны там сядзелі ў намётах, а пасля ім давалі чарговую «зорачку» афіцэра запасу. Тут крыху іншая сітуацыя: хутчэй за ўсё, гэтае фармаванне не будзе задзейнічанае ў нейкіх вайсковых мерапрыемствах — гэта будзе ці тылавое забеспячэнне, ці патрульная альбо гаспадарчая служба.

Еўрарадыё: Ці вядома, колькі беларусаў запісалася ў гэтае Украінскае Праваслаўнае апалчэнне?

Уладзіслаў Ахроменка: З боку беларускіх хлопцаў, якія, і я падкрэсліваю гэты момант, жывуць цяпер ва Украіне абсалютна легальна, маюць на гэта адпаведны дазвол, ёсць да гэтага апалчэння цікавасць. І наколькі я ведаю, у «Падольскай сечы» ужо каля 70 беларусаў. Хутчэй за ўсё, у апалчэнні будуць сфармаваныя нейкія адзінкі паводле нацыянальнага прынцыпу. Будзе, так бы мовіць, беларуская сотня, армянская. Але, як я казаў, гэта ўсё людзі, якія тут жывуць — ніякага наёмніцтва, ніякай мабілізацыі з іншых краін, з той жа Беларусі, Грузіі ці яшчэ аднекуль гаворкі не ідзе.

Еўрарадыё: Ці мела для вас значэнне тое, што фармуецца апалчэнне з блаславення Украінскай праваслаўнай царквы?

Уладзіслаў Ахроменка: Я ўвогуле католік. Але лічу, што праваслаўныя нашы браты, і няма розніцы — ці гэта Патрыярхат, ці Аўтакефалія. Як па мне, дык той момант, што царква называецца Украінская Праваслаўная — гэта дастаткова ўмоўна. Да ўсяго, я лічу, што сёння ва Украіне царква не можа заставацца недзе ў баку. Тыя ж святары і мітрапаліты — яны таксама людзі, і яны таксама грамадзяне Украіны. Тым больш, што мы кажам цяпер пра «січ». А ва Украіне ёсць пэўныя традыцыі таго ж казацтва. Заўсёды побач з казацкімі апалчэннямі былі і святары праваслаўныя. Гэта цалкам адпавядае ўкраінскім традыцыям.

Еўрарадыё: Лічаць, што беларусы жывуць паводле прынцыпу «мая хата з краю». Што вас, беларуса, падштурхнула запісацца ва ўкраінскае апалчэнне?

Уладзіслаў Ахроменка: Якая «мая хата з краю»?! Той жа Касцюшка ў свой час паехаў у Амерыку — у яго хата была з краю? Той жа Дамейка паехаў у Чылі — яго хата таксама не была з краю? Што да мяне… Тут абсалютна відавочна: калі не будзе Украіны, не будзе і нас, Беларусі. Наступнымі мы будзем, нас зжаруць проста. Да ўсяго, у мяне пэўны кавалак жыцця звязаны з Украінай: у мяне жонка з Украіны, у мяне дачка ходзіць ва ўкраінскую школу, хоць выдатна ведае і беларускую мову. Я таксама не магу быць недзе ў баку, калі тут такія рэчы адбываюцца.

Еўрарадыё: Як ваша жонка паставілася да ідэі пайсці ў апалчэнне?

Уладзіслаў Ахроменка: З жонкай я, зразумела, параіўся, яна мяне падтрымала, бо выдатна мяне разумее. У чалавека павінна быць сумленне. Кожны адказвае за сябе і кожны павінен рабіць тое, што ён можа рабіць. Хоць там, чысціць прыбіральні, хоць мыць патэльні — скажуць гэта рабіць, і я буду гэта рабіць. А замест мяне нейкі 25-гадовы хлопец, які ў іншым выпадку мусіў бы мыць гэтыя патэльні, ён пойдзе са зброяй.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго6

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Усе навіны →
Усе навіны

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

Памёр Уладзімір Куліковіч4

«Кавалачак пальца застаўся ў рукавіцы». Гісторыя мінчанкі, якую ў скверы ўкусіў чужы сабака2

У Літве апублікавалі шэраг архіўных спраў з фотаздымкамі Яна Булгака

На Венецыянскім біенале вырашылі сёлета зноў адкрыць расійскі павільён. Еўрасаюз пагражае адклікаць фінансаванне5

Андрэева: Калеснікаву купілі за «Беларуськалій», мяне за зняццё санкцый з банкаў. Калі б санкцый не было, за што б нас куплялі?35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго6

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць