Улада2525

Imperiya.by публікуе інструкцыі для прарасійскіх сепаратыстаў

Кароткая інструкцыя складаецца з дзесяці пунктаў. Яна скіраваная да жыхароў усхода і поўдня Украіны. Тлумачыцца, што найперш трэба рабіць, каб гэтыя рэгіёны адышлі да Расіі. Вось гэтыя інструкцыі.

«1. Утварыць Рады ў рэгіёнах, якія будуць «прызнаныя законным органам паўстанцаў у рэгіёнах на мітынгах сёння ж». Даверу здраднікам і памагатых з аблсаветаў і гарсаветаў ніякага не аказваць. Усе паўнамоцтвы, ніці паўстання толькі ў Рады ў рэгіёне.

2. Збіраць людзей, настроеных супраць хунты, да захопленых будынкаў у Данецку і іншых гарадах. Аднаго актыву мала для далейшых дзеянняў.

3. Па меры назапашвання сіл захопліваць іншыя будынкі, звязаныя з уладай і СМІ, а менавіта будынка СБУ, судоў, адміністрцый, пракуратуры, міліцыі, тэлеканалаў, казначэйства. У выпадку немагчымасці захопу знішчаць будынкі або адключаць ад усіх гарадскіх камунікацый. Кожны захоп даводзіць да ведама ўсіх, каб паказаць рэальныя дзеянні, умацаваць дух людзей, яшчэ больш склікаць пад свае сцягі.

4. Прыводзіць пад прысягу вернасці Радзе міліцыю, вайсковыя часткі.

5. Утварыць свае ўласныя вайсковыя фармаванні. Забраць зброю з вайсковых частак, аддзелаў міліцыі, вайсковых складоў для ўзбраення сваіх падраздзяленняў.

6. Наладзіць узаемную каардынацыю паміж рэгіёнамі.

7. Абвясціць падрыхтоўку рэферэндуму ў рэгіёне аб яго статусе.

8. Ліквідаваць памежную ахову расейска-ўкраінскай мяжы як інстытут, мяжа павінна быць адкрытай для перамяшчэння грузаў і людзей без найменшага кантролю з боку памагатых хунты.

9. Спыніць адпраўку падаткаў, любых сродкаў у бок Кіева, рэгіёнаў, не ахопленых паўстаннем. Арганізаваць сістэму правядзення плацяжоў паміж паўсталымі рэгіёнамі.

10. Спыніць вяшчанне прапаганды хунты на тэрыторыі рэгіёнаў. Арганізаваць сваю ўласную сістэму тэлевяшчання ў рэгіёнах на базе рэгіянальных тэлеканалаў».

Як бачым, менавіта па гэтай схеме сепаратысты і дзейнічаюць. Праўда, з прычыны невялікай падтрымкі не ўсё з гэтага ім удалося рэалізаваць.

Звяртае ўвагу, што Масква разумее, што падтрымкі ад законна абраных мясцовых радаў няма і не спадзяецца на яе.

Звяртае ўвагу і пункт пра ліквідацыю памежнай аховы — у выніку гэтага ў Данбас маглі б свабодна паступаць зброя і «добраахвотнікі самаабароны». У Крым іх, нагадаем, завозілі караблямі Чарнаморскага флота. У Данбасе ж вайсковых базаў Расія не мае.

Што ж за сайт публікуе такія інструкцыі?

Imperiya.by — сайт, створаны публіцыстам Юрыем Баранчыкам. Ён раней працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Баранчык займае пазіцыю непрымання дзейнай улады РБ, лічачы яе недастаткова вернай Расіі.

Сайт асвятляе беларускія, а таксама міжнародныя падзеі з расійскіх, імперскіх пазіцый. На сайце друкуюцца адыёзныя дзеячы, кшталту Андрэя Герашчанкі, якія адмаўляюць беларускую дзяржаўнасць.

Сайт «Імперыя» блізкі да расійскага regnum.ru, створанага для абслугоўвання расійскіх задач у СНД. Некалькі апошніх гадоў рэдактар «Імперыі» Юрый Баранчык жыве ў Маскве. Цяпер ён стварыў там «Інстытут інфармацыйных войнаў».

У беларускім інтэрнэце пісалася, што стваральнікі «Імперыі» шукалі падтрымкі ў расійскім пасольстве. Аднойчы пасол Сурыкаў нават згадаў Баранчыка: «Ёсць такі хлопец — Баранчык. Галоўная задача яго — на плечах суайчыннікаў залезці ў палітыку».

На што Баранчык адрэагаваў: «Сурыкавы прыходзяць і сыходзяць, а Імперыя застаецца». Дарэчы, сёлета Сурыкаў удзельнічаў у працы Каардынацыйнай рады суайчыннікаў у Беларусі, які ўзначаліў згаданы намі Андрэй Герашчанка.

Калі вяртацца да «інструкцыі паўстання», то толькі на першы погляд ён адносіцца да Украіны.

Змяніўшы назвы геаграфічных цэнтраў на патрэбныя, праграму можна выкарыстоўваць для сепаратысцкіх мэтах і ў іншых суседскіх для Расіі краінах.

Дзякуючы публікацыі падобных інструкцый аўдыторыя Imperiya.by моцна вырасла ў апошні месяц. Так, за ўчора, 8 красавіка, у яго было каля 11 тысяч унікальных наведнікаў, 92 тысячы праглядаў (звесткі Akavita.by).

Праўда, з іх толькі 1200 наведнікаў з Беларусі — усяго дзясятая частка.

Для параўнання: 8 лютага наведнікаў на Імперыі.бай было ўсяго 3300, з іх беларускіх — 526.

Такім чынам, інструкцыі для сепаратыстаў знаходзяць свайго чытача ва Украіне. Пры гэтым робіцца гэта нібыта не расійскімі, а беларускімі рукамі, хоць фактычна сайт ствараецца цяпер у Маскве.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса35

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць