Свет

Генпракуратура Украіны распачала 145 спраў за сепаратызм

Істотнай ўнутрыпалітычнай пагрозай разам з сепаратызмам з'яўляецца карупцыя.

Па фактах заклікаў да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і звяржэння канстытуцыйнага ладу зарэгістравана 145 крымінальных справаў, паведаміў в.а. генпракурора Украіны Алег Махніцкі падчас сустрэчы з Генсакратаром Савета Еўропы Турб'ернам Ягландам.

Выкрытыя 53 чалавекі, якія падазраваюцца ў здзяйсненні вышэйзгаданых злачынстваў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры Украіны, піша «Карэспандэнт».

Махніцкі таксама адзначыў, што «істотнай ўнутрыпалітычнай пагрозай разам з сепаратызмам з'яўляецца карупцыя, без пераадолення якой немагчыма правесці запланаваныя рэформы і аднавіць цывілізаваныя прынцыпы функцыянавання дзяржавы».

«Таму намі прымаюцца ўсе магчымыя меры для недапушчэння надалей карупцыйных дзеянняў работнікаў праваахоўных органаў, судовай галіны ўлады і іншых дзяржаўных органаў «, — адзначыў кіраўнік Генпракуратуры.

Паводле яго словаў, сёння органы пракуратуры павінны даць належную прававую ацэнку дзеянням былога кіраўніцтва дзяржавы, якое фактычна прывяло Украіну да фінансавай катастрофы.

«Улічваючы гэтыя абставіны, мы лічым сваім прафесійным абавязкам прыняцця неабходных мер для пошуку, арышту і вяртання незаконна прысвоеных сродкаў, у тым ліку актываў былога кіраўніцтва, выведзеных з Украіны», — адзначыў Алег Махніцкі.

Ён таксама дадаў, што рэалізацыя гэтых планаў патрабуе не толькі значнага часу і намаганняў, але і цеснага супрацоўніцтва ўкраінскіх і замежных праваахоўных органаў, максімальнага ўжывання экспертнага патэнцыялу і вопыту інстытутаў Рады Еўропы адносна функцыянавання пракуратуры. «З гэтай мэтай мы будзем браць актыўны ўдзел у праектах, прадугледжаных Планам дзеянняў Савета Еўропы для Украіны на 2011—2014 гг.», — рэзюмаваў в.а. генеральнага пракурора.

Нагадаем, 6 красавіка на ўсходзе Украіны прайшлі сепаратысцкія мітынгі. У выніку якіх прарасійскія актывісты захапілі абласныя адміністрацыі ў Данецку і Харкаве. У Луганску штурмам узялі СБУ і захапілі філіял Нацбанка. Таксама быў захоплены будынак СБУ і ў Данецку.

Каментары

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць