Культура33

Пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў стварылі Таварыства ўкраінскай літаратуры

14 красавіка пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў стварылі Таварыства ўкраінскай літаратуры, якое будзе займацца гуртаваньнем украінамоўных беларускіх аўтараў і папулярызацыяй украінскай літаратуры ў Беларусі.

Радыё Свабода паразмаўляла зь літаратаркай Наталкай Бабінай, якая абраная кіраўніцай Таварыства.

— Спадарыня Наталка, цяпер усё, зьвязанае з Украінай, выклікае павышаную цікавасьць. Якую мэту ставіць перад сабой Таварыства ўкраінскай літаратуры, і ў якой ступені яго зьяўленьне можна разумець як яшчэ адзін знак салідарнасьці з боку беларусаў?

— Ідэя Таварыства ўзьнікла досыць даўно. Прыкладна год таму я яе агучыла перад кіраўніцтвам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Гэтая ідэя ўзьнікла як адказ на культурную і грамадзкую патрэбу, што адчуваецца ў грамадзтве. У Беларусі жыве шмат украінцаў, шмат хто зь іх займаецца літаратурнай творчасьцю: ствараюцца вершы, проза, літаратуразнаўчыя дасьледаваньні. Апроч гэта ёсьць беларусы — асабліва іх шмат на Берасьцейшчыне — для якіх украінская мова і ўкраінскія гаворкі зьяўляюцца роднымі. Яны таксама займаюцца літаратурнай творчасьцю. Культурны фэномэн: нягледзячы на тое, што ў Беларусі няма ніводнай украінамоўнай школы ці хаця б украінамоўнага клясу, людзі, для якіх украінская мова родная, не жадаюць яе страчваць і нават ствараюць на ёй досыць якасныя ў літаратурным сэнсе творы. Для падтрымкі такіх людзей і было створанае Таварыства ўкраінскай літаратуры. Адпаведна мэты Таварыства: падтрымліваць тых, хто ў Беларусі піша па-ўкраінску, і тых, хто ва Ўкраіне піша па-беларуску. Яшчэ адна мэта — гэта спрыяньне таму, каб у Беларусі больш пазнаёміліся з культурай Украіны, асабліва з сучаснай літаратурай. Зараз для многіх беларусаў гэта «тэра інкогніта». Але беларусы мусяць яе больш ведаць, і гэта будзе карысным і для беларусаў, і для ўкраінцаў.

Вядома, стварэньне гэтага Таварыства можна разглядаць і як жэст салідарнасьці з Украінай. Мы ведаем, што ўкраінцы зараз змагаюцца з расейскай агрэсіяй, і мне здаецца, што кожны нармальны чалавек шукае шляхі, каб падтрымаць Украіну ў гэтым змаганьні. Гэтае Таварыства — спроба ўзаемнай культурнай дапамогі паміж украінцамі і беларусамі.

— Колькі людзей далучыліся да Таварыства? І ўвогуле, хто можа гэта зрабіць?

— Далучыцца да Таварыства могуць як сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, так і тыя, хто не зьяўляецца сябрам саюзу, але цікавіцца ўкраінскай літаратурай, піша па-ўкраінску, перакладае з украінскай і на ўкраінскую мову. Да працы Таварыства ўжо далучылася больш за 20 чалавек, але мы адкрытыя і вельмі запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх, каму блізкія нашыя мэты.

— Чым будзеце займацца?

— Падчас арганізацыйнага паседжаньня мы ўжо абмеркавалі прыкладны плян працы. У хуткім часе будзе выданьне альманаху твораў аўтараў, якія жывуць у Беларусі і пішуць па-ўкраінску ці на ўкраінскіх гаворках. Таксама будзем перакладаць найбольш значныя творы сучаснай украінскай літаратуры на беларускую мову. За нашай дзейнасьцю можна будзе сачыць у сацыяльных сетках Facebook, Вконтакте, LiveJournal, а таксама ў новай украінскай сацыяльнай сетцы Weua.info. Далучыцца таксама можна будзе як праз гэтыя сацыяльныя сеткі, так і зьвярнуўшыся наўпрост у Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Зараз па зразумелых прычынах адбываецца ўсплёск цікавасьці да ўкраінскага і ўсплёск узаемнай салідарнасьці. Мы як сябры Таварыства ўкраінскай літаратуры акурат і будзем спрыяць падтрыманьню гэтай цікавасьці.

— У сучаснай беларускай культурнай прасторы час ад часу фігуруюць ўкраінскія аўтары — Сяргей Жадан, Аляксандр Ірванец. Як вы лічыце, украінская літаратура запатрабаваная сярод беларускіх чытачоў?

— Украінская літаратура надзвычай зразумелая і цікавая беларускай публіцы. Трэба сказаць, што сучасная ўкраінская літаратура знаходзіцца на вельмі высокім узроўні: ёсьць шмат аўтараў, якія працуюць у самых розных жанрах, што дае магчымасьць задаволіць густы самых розных чытачоў. Вядома, некаторыя ўкраінскія аўтары выдаюцца ў Беларусі, друкуюцца як асобнымі выданьнямі, так і ў літаратурных часопісах. Але зашмат добрай літаратуры быць ня можа. Усё ж на фоне засільля з боку расейская поп-культуры беларусы павінны мець магчымасьць пазнаёміцца і зь іншымі культурамі, у прыватнасьці, з украінскай. Папулярызацыя выдатных аўтараў, якія ўздымаюць глыбокія тэмы, закранаючы аспэкты нашай супольнай гісторыі і культуры, — гэта таксама тое, чым мы будзем займацца.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць