Эканоміка

Лукашэнка: Беларусь гатова да нарошчвання інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Кітаем

Беларусь гатова да нарошчвання інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Кітаем.

Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы ў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла КНР Цуй Цыміна.

«Хачу падкрэсліць, што асаблівыя надзеі мы ўскладаем на далейшую актывізацыю работы з КНР. Супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі набыло характар усебаковага стратэгічнага партнёрства. Яно вызначаецца актыўным палітычным дыялогам на вышэйшым і высокім узроўнях», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы цэнім тое, што заўсёды можам разлічваць на падтрымку Вялікага Кітая літаральна ва ўсіх сферах.

Нас ужо звязваюць дзясяткі буйных інвестыцыйных праектаў, і мы гатовы да дынамічнага нарошчвання ўзаемадзеяння», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў кітайскага пасла перадаць старшыні КНР Сі Цзіньпіну самыя цёплыя пажаданні. «Думаю, што мы ў бліжэйшы час зможам пабачыцца з ім і абмеркаваць кола пытанняў, якія нас цікавяць. Я вам вельмі ўдзячны за падтрымку нашай краіны», — сказаў Лукашэнка.

Даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку таксама ўручыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Каралеўства Камбоджа Вана Тхай. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь выступае за ўсямернае развіццё адносін з гэтай краінай. «Наша дзелавое ўзаемадзеянне толькі набірае абароты, але мы бачым добрыя перспектывы. Перакананы, што адкрытая ў гэтым годзе сумесная вытворчасць беларускіх трактароў у гэтай краіне стане першай ластаўкай у паглыбленні ўзаемавыгадных сувязей», - адзначыў беларускі лідар. «Думаю, што ў бліжэйшы час мы ўжо на вашай зямлі сустрэнемся і з вашым кіраўніцтвам», - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да дыпламата.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях1

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Палаца спорту ў Мінску працуе кінатэатр пад адкрытым небам1

На трасе пад Смалявічамі быў заўважаны вельмі выхаваны лось ВІДЭА1

Электроніка без батарэек? Навукоўцы зрабілі крок да прылад, якія будуць атрымліваць энергію з паветра2

Нічыя Нідэрландаў, перамога Кот д'Івуара і буйная перамога Швецыі1

«Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!». Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі ўгоду12

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры31

Швейцарыя выступіла супраць абмежавання колькасці насельніцтва7

Зборная Германіі разграміла Кюрасаа7

Эпатажны спявак Oliver Tree і яшчэ пяць чалавек загінулі ў Бразіліі пасля сутыкнення верталётаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях1

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць