Інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта Украіны адбудзецца на Майдане Незалежнасці у Кіеве.
Адпаведнае распараджэнне падпісаў у чацвер в.а. прэзідэнта, спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў. Яно размешчана на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.
«Улічваючы вялікае значэнне для зацвярджэння еўрапейскага выбару Украіны мірных акцый пратэсту на Майдане Незалежнасці у Кіеве на працягу лістапада 2013 года — лютым 2014 года, аддаючы даніну загінуўшым удзельнікам гэтых акцый, і ў адпаведнасці з артыкулам 112 Канстытуцыі Украіны: правесці на Майдане Незалежнасці ў Кіеве ўрачыстасці з нагоды ўступлення на пасаду новаабранага прэзідэнта Украіны», - гаворыцца ў дакуменце.
-
Кіраўнік ЦРУ прылятаў у Маскву, каб папярэдзіць Расію аб недапушчальнасці атакі на краіны Балтыі — Politico
-
Паводка ў Непале і Тыбеце: больш за 160 загінулых і 550 зніклых без вестак турыстаў, сярод іх 53 украінцы
-
Два супрацоўнікі аэрапорта Франкфурта памерлі ад малярыі. Былі і іншыя выпадкі захворвання
Каментары