Свет1515

У Расіі патлумачылі прычыны папулярнасці «пуцінскага рэжыму»

Рэйтынг прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна расце ў вачах расейцаў у перыяд войнаў з суседнімі краінамі, яго папулярнасць на фоне расейска-ўкраінскага канфлікту вырасла да 83%.

Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання расійскага «Левада -цэнтра», вынікі якога ёсць ва УНІАН.

Так, з пачатку года рэйтынг Пуціна вырас на 18%. Больш ён быў толькі ў 2008 годзе, падчас вайны з Грузіяй — 87%.

Дырэктар «Левада-цэнтра» Леў Гудкоў адзначае, што рэзкі рост папулярнасці Пуціна сярод расейцаў прыпадае менавіта на войны.

«Усё пікі характэрныя такой вось мілітарысцкай, ваяўнічай рыторыкай, патрыятычным уздымам. Калі паглядзець на ўсю гісторыю стаўлення да Пуціна, то першы такі ўздым быў падчас другой чачэнскай вайны, падчас выбухаў дамоў у Маскве. Тады ўсе паказчыкі фактычна за два месяцы проста ўзляцелі», — адзначыў Гудкоў.

На яго думку, ужо тады былі апрабаваныя тыя прыёмы правакавання гвалту, рыторыка негатыўнай мабілізацыі і апраўдання прымянення ваеннай сілы Расеяй для абароны «сваіх» («фашысцкі рэжым Саакашвілі», «генацыд», змова супраць Расіі, пагроза пашырэння НАТА і інш), якія ў поўнай меры выкарыстоўваюцца ў цяперашняй вайне з Украінай.

«Але практычна адразу ж пасля гэтага, ужо ўвосень таго ж года, адбыўся фінансава-эканамічны крызіс, і рэйтынг Пуціна папоўз уніз», — адзначае Гудкоў.

Рэйтынг Пуціна (адабрэнне яго дзейнасці або давер да яго) падаў да снежня 2013 года і спыніўся перад Новым годам. Потым, удакладняе кіраўнік «Левада-цэнтра», пачалася прапагандысцкая кампанія, звязаная з Алімпіядай.

«Патрыятычныя мерапрыемствы, тэлевізійныя захапленні з нагоды сочынскіх спектакляў, натужлівая эйфарыя наконт нашых перамог. Гэта быў часовы поспех улады, пасля яго павінна было б зноў пачацца зніжэнне рэйтынгу, але Майдан ці, дакладней, расейская рэакцыя на выгнанне Януковіча пераламала трэнд масавых настрояў», — патлумачыў Гудкоў.

Паводле яго слоў, украінскія падзеі, дакладней, вельмі агрэсіўная і «татальная прапагандысцкая кампанія супраць украінскай дэмакратыі, што скінула карумпаваны рэжым Януковіча, які падтрымліваецца Масквой; дыскрэдытацыя імкненняў значнай часткі ўкраінскага грамадства да інтэграцыі з Еўропай, прапаганда, якая загаварыла на мове вайны, мабілізацыйная рыторыка барацьбы з «бандэраўцамі», з «украінскім фашызмам» рэзка змяніла стаўленне расейцаў да ўлады».

«Улада, якая да гэтага ўспрымалася як карумпаваная, эгаістычная, некампетэнтная, мафіёзная, павяла сябе ў адпаведнасці з ранейшымі, яшчэ савецкімі стандартамі брэжнеўскай «супердзяржавы»: вярнула Крым, прадэманстравала ўсяму свету свой своеасаблівы характар, рэзка павялічыўшы тым самым свой сімвалічны статус у вачах расейцаў», — кажа Гудкоў.

Ён упэўнены, што адабрэнне гэтых дзеянняў радыкальна ўзмацніла падтрымку пуцінскага рэжыму, вярнула яму паўнату легітымнасьці. «Эфектам прапаганды тэлебачання стала практычнае знікненне адрозненняў у падтрымцы ўлады сярод розных сацыяльных груп», — падкрэслівае кіраўнік «Левада-цэнтра».

Пры гэтым, на думку сацыёлага, хваля патрыятычных перажыванняў і крымскай эйфарыі спадзе ў бліжэйшыя месяцы, але наступствы гэтай палітыкі будуць адчувацца на працягу дзесяцігоддзяў — як і наступствы чачэнскай вайны.

«У больш сур'ёзным і доўгачасовым плане мы маем справу з незавершаным працэсам краху савецкай сістэмы і няздольнасцю перапрацаваць і пераадолець савецкае таталітарнае мінулае», — адзначыў Гудкоў.

Каментары15

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Візавы цэнтр Польшчы адмяняе запісы на падачу дакументаў, зробленыя ў перыяд тэставання новай сістэмы3

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць