Свет1717

Сербія следам за Балгарыяй спыніла працы па «Паўднёвым патоку»

Сербія адклала працы па будаўніцтве газаправода «Паўднёвы паток» з-за прыпынення работ у Балгарыі. Пра гэта, як інфармуе сербская газета Blic («Бліц»), заявіла ў панядзелак, 9 чэрвеня, віцэ-прэм'ер і міністр па справах транспарту і інфраструктуры краіны Зарана Міхайлавіч.

Паводле яе слоў, рэалізацыя праекта прыпынена да таго часу, пакуль Балгарыя не скончыць перамовы з Еўрасаюзам, а Еўрасаюз — з Расіяй, альбо пакуль Расія не зменіць маршрут газаправода.

Міхайлавіч таксама нагадала, што Сербія — адзіная кріана, акрамя Расіі, якая ўдзельнічае ў праекце, якая не з'яўляецца сябрам Еўрасаюза.

Напярэдадні прэм'ер-міністр Балгарыі Пламен Арэшарскі распарадзіўся прыпыніць работы па будаўніцтве газаправода «Паўднёвы паток» у сувязі з запытам Еўракамісіі. Паводле яго слоў, далейшыя рашэнні будуць прымацца ў залежнасці ад вынікаў перамоваў з Бруселем.

Раней паведамлялася, што Еўракамісія запатрабавала ад Балгарыі і іншых еўрапейскіх краін спыніць на нявызначаны тэрмін працы па будаўніцтве «Паўднёвага патоку» у тым ліку з-за падзей ва Украіне.

***

«Газпром» са снежня 2012 года вядзе будаўніцтва «Паўднёвага патоку» ў абыход Украіны па дне Чорнага мора, каб дыверсіфікаваць маршруты паставак газу ў Еўропу.

Першую нітку здадуць у эксплуатацыю ў канцы наступнага года. Усяго плануецца пабудаваць чатыры ніткі даўжынёй больш за 930 кіламетраў кожная. Кошт будаўніцтва складзе 39 мільярдаў рублёў.

Меркавалася, што труба пройдзе па дне Чорнага мора ў Балгарыю, далей — праз Сербію, Венгрыю і Славенію на паўночны ўсход Італіі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака8

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

Расіяне ўначы ўдарылі па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака8

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць