У тэлефоннай размове з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падтрымаў план кіеўскіх уладаў аб часовым спыненні агню на ўсходзе Украіны.
У той жа час Байдэн запэўніў Парашэнку, што ЗША будуць працаваць разам са сваімі саюзнікамі над павышэннем «цаны, якую давядзецца заплаціць Расіі», калі расійскія ўлады не выкарыстаюць свой уплыў, каб спыніць сепаратыстаў.
У сераду Парашэнка апісаў мірны план, які ён гатовы прапанаваць сепаратыстам на ўсходзе краіны: па яго словах, украінскія войскі могуць спыніць агонь, каб даць паўстанцам магчымасць скласці зброю, а «расійскім наймітам» — пакінуць тэрыторыю дзяржавы.
Прэс-служба Парашэнкі адзначыла, што перамір'е можа быць абвешчана праз «некалькі гадзін або дзён». Перад тым як зрабіць заяву, Парашэнка пагутарыў па тэлефоне з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Каментары