Следчы камітэт Расіі прад'явіў грамадзянцы Украіны, лётчыцы Надзеі Саўчанка абвінавачванне ў дапамаганні ў забойстве расійскіх журналістаў ВГТРК — Ігара Карнелюка і Антона Валошына. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце камітэта.
Суд выбраў у адносінах да Саўчанкі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Раней яна была затрыманая на тэрыторыі Расіі.
Следства мяркуе, што Саўчанка, якая служыць ва ўкраінскай арміі аператарам-наводчыкам верталёта Мі-24, у час баявых дзеянняў у Луганскай вобласці ў чэрвені ўзяла адпачынак і ўступіла ў шэрагі добраахвотніцкага батальёна «Айдар». Затым, даведаўшыся каардынаты размяшчэння расійскіх журналістаў ВГТРК, яна перадала іх камандаванню.
«Пасля гэтага менавіта па гэтых каардынатах быў зроблены мінамётны абстрэл, у выніку якога загінулі супрацоўнікі ВГТРК», — адзначылі ў СК.
Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары