Здарэнні1212

У Мінску на пляжы Цнянскага вадасховішча збілі сямейную пару. Тыя, каго падазравалі, не вінаватыя

Хлопцы, якіх шукала міліцыя, не тыя.

Інцыдэнт адбыўся каля гадзіны ночы насупраць дома 3 па вул. Мірашнічэнкі ў Мінску 2 жніўня.

Кампанія маладых людзей (5 хлопцаў і 3 дзяўчыны) пасварылася з маладой сямейнай парай, якая прагульвалася па пляжы са сваёй кампаніяй. Канфлікт перарос у бойку.

У выніку 23-гадовы мінчук атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні ўнутраных органаў.

На мужчыну накінуліся чацвёра хлопцаў, якія потым збеглі. Разам з імі паспяшаліся знікнуць іх «сябры», якія ў гэты момант стаялі побач. Жонка мінчука сур'ёзна не пацярпела.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ГУУС і Савецкага РУУС высвятляюць, хто гэтыя хуліганы. Іх прыкладны ўзрост 18—23 гады. Адзін з іх моцнага целаскладу, рост каля 165 см.

Астатнія хлопцы вышэйшыя за яго (175—185 см) і хударлявыя.

У кампаніі падазраваных таксама былі тры дзяўчыны, на роварах. У адной з іх фарбаваныя ў белы колер валасы.

Сёння раніцай сталічная міліцыя распаўсюдзіла фотаздымкі хлопцаў, якія трапілі ў камеры відэаназірання каля месца здарэння.

Як паведамілі ў Мінскім ГУУС, асобы гэтых хлопцаў ужо высветлены — іх дачыненне да бойкі не пацвердзілася.

Супрацоўнікі міліцыі працягваюць комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на

высвятленне асоб, што мелі дачыненне да збіцця мінчука на беразе Цнянскага вадасховішча 2 жніўня каля гадзіны ночы,

і просяць адгукнуцца магчымых сведак таго, што адбылося. Кантактныя тэлефоны: 8-017-200-60-36, 8-033-635-71-89, 8-029-356-02-02.

Каментары12

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыстка Шыбкоўская расказала пра свае пакуты — як «камарыны ўкус» аказаўся хваробай Лайма1

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць