Грамадства11

Беларускі «Дыснейленд» прапануюць стварыць пад Мінскам

Беларускія турфірмы прапануюць стварыць пад Мінскам «Дыснейленд». З такой ініцыятывай прадстаўнікі турбізнесу выступілі сёння на пасяджэнні каардынацыйнага савета па развіцці турызму ў Мінску.

Як адзначаюць прадстаўнікі туріндустрыі, у Беларусі набіраюць папулярнасць пяцідзённыя туры. Традыцыйна ў склад турпакета на пяць дзён уваходзяць некалькі экскурсій, самыя папулярныя з іх — гэта аглядныя экскурсіі па Мінску, паездкі ў Нясвіжскі і Мірскі замкі, «Дудуткі». Да таго ж турфірмы гатовы прапанаваць замежным гасцям паездкі ў рэгіёны краіны, аднак у асноўным турысты спыняюцца ў Мінску і аддаюць перавагу аб'ектам, да якіх можна дабрацца са сталіцы на працягу дзвюх гадзін. Таму туркампаніі прапануюць адкрыць пад Мінскам парк забаў, які змог бы прыняць адначасова вялікую колькасць гасцей.

Прадстаўнікі туріндустрыі таксама прапанавалі стварыць дадатковую інфраструктуру ў Музеі народнай архітэктуры і быту ў вёсцы Азярцо (Строчыцы). Паводле іх слоў, гэты комплекс прывабны для турыстаў з многіх краін. У будучым ён можа стаць адной з самых наведвальных выдатных мясцін краіны, лічаць эксперты.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка адобрыў гэтыя ідэі. «Трэба выбраць ужо існуючы комплекс і абнавіць яго ці стварыць новы аб'ект пад Мінскам, які можна было б уключаць у турыстычныя праграмы, разлічаныя на некалькі дзён. Наконт Строчыц… Ініцыятыву трэба абмеркаваць з Міністэрствам культуры і разам прыйсці да рашэння», — сказаў ён.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага11

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы рэкамендуем не хлусіць». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра поспехі і праблемы з легалізацыяй беларусаў у розных краінах3

Нашчадкі Залатой Арды. Як Казахстан пры прэзідэнце Такаеве праводзіць «рэбрэндынг» сваёй гісторыі12

Украінскі беспілотнік паспяхова ўдарыў па Омскім НПЗ5

«Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць». Як уладкаваны бізнэс беларускага перакупшчыка ў Польшчы1

Псіхатэрапеўта Кашпіроўскага павязуць хаваць ва Украіну2

Пасля атакі дронаў на дата-цэнтр «Яндэкса» Рунэт накрыў маштабны збой7

За год сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску вырас амаль на 500 даляраў3

«Да апошняга не ведала, што кватэрнае пытанне можа вырашыцца». Мама тройні расказала, як наважылася прасіць жыллё ў Лукашэнкі5

Самай маладой фігурантцы расійскага спісу экстрэмістаў і тэрарыстаў — 14 гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага11

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць