Свет

Кенія просіць прызнаць грамадзян краіны, якія трапілі ў палон ва Украіне, ахвярамі гандлю людзьмі

Вядома пра 354 грамадзян Кеніі на вайне ва Украіне. Прынамсі 84 з іх загінулі або прапалі без вестак.

Сваякі кенійцаў, якія далучыліся да расійскай арміі ва Украіне, трымаюць фотаздымкі сваіх блізкіх падчас акцыі ў Найробі. Яны заклікаюць урад тэрмінова вярнуць наc радзіму гэтых людзей і парэшткі загінулых. Фота: Andrew Kasuku / AP

Міністр замежных спраў Кеніі Мусалія Мудавадзі заклікаў прызнаць грамадзян краіны, якія трапілі ў палон ва Украіне, ахвярамі гандлю людзьмі, а не ваеннапалоннымі, паколькі іх «завербавалі пад ілжывым выглядам працаўладкавання», піша Бі-бі-сі.

Усяго ўраду Кеніі вядома пра 354 грамадзянаў краіны, якія былі ўцягнутыя ў вайну ва Украіне, паведаміў Мудавадзі ў чацвер парламенту. Прынамсі 84 з іх загінулі або прапалі без вестак. Пяць чалавек лічацца ваеннапалоннымі. Самаму маладому кенійскаму ваеннапалоннаму — 23 гады.

Ганаровы консул Кеніі ва Украіне наведаў лагер, дзе ўтрымліваюцца гэтыя людзі, і паведаміў пра гуманныя ўмовы ўтрымання.

«Абставіны іх вярбоўкі і падпісання кантрактаў адпавядаюць вызначэнню гандлю людзьмі», — цытуе Bloomberg Мудавадзі.

У лютым, пасля публікацыі справаздачы кенійскай разведкі пра тысячу грамадзян Кеніі, завербаваных Масквой для ўдзелу ў вайне, пасольства Расіі ў Найробі адхіліла абвінавачанні ў датычнасці да незаконнага набору кенійцаў на ваенную службу.

Паводле падлікаў Кіева, на баку Расіі ваююць больш за 28 тысяч замежнікаў са 135 краін, больш за 5 тысяч з іх загінулі. Ва ўкраінскі палон трапілі грамадзяне 51 краіны.

Зараз у палоне знаходзяцца прынамсі 213 замежнікаў, не лічачы грамадзян КНДР і Расіі. 37 з іх — грамадзяне афрыканскіх краін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць