Улада44

Сёння ў Мінску пройдзе саміт ЕС — Украіна — МС: прылятаюць Парашэнка, Пуцін, Эштан

Сёння, 26 жніўня, у Мінску запланавана сустрэча прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з прэзідэнтамі Расіі Уладзімірам Пуціным, Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

На сустрэчы таксама будуць прысутнічаць вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан, віцэ-прэзідэнт ЕС па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Этынгер і еўракамісар па пытаннях гандлю Карл дэ Гухт.

Чакаецца, што частка дыскусіі будзе тычыцца эканамічных аспектаў далучэння Украіны да зоны свабоднага гандлю з ЕС і звязанымі з гэтым пытаннямі супрацоўніцтва з краінамі Мытнага саюза.

Па паведамленнях расійскіх інфармацыйных агенцтваў, у Крамлі не выключаюць асобнай сустрэчы Парашэнкі і Пуціна.

Па словах прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, на магчымай сустрэчы прэзідэнтаў Украіны і РФ будуць абмяркоўвацца ўкраінскі крызіс, гуманітарная дапамога, патокі бежанцаў.

Таксама, сказаў Пяскоў, у ходзе сустрэчы могуць быць закрануты «двухбаковыя адносіны ў кантэксце падпісання Украінай Асацыяцыі з ЕС».

Парашэнка прыляціць у Мінск першым, яго прылёт запланаваны на 11:15, праз 15 хвілін пасля яго прылятае вярхоўны камісар ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і еўракамісар па гандлі Карэл дэ Гухт,

а 12-й прылятае прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, а 13.15 — кўракамісар па энергетыцы Гюнтэр ЭтынгерПуцін мае прыляцець а 13.20.

Сёння таксама будзе часткова перакрыта МКАД па дарозе з Нацыяянальнага аэрапорта, уведзеныя абмежаванні на рух на праспекце Пераможцаў з нагоды візіту высокіх гасцей

Каментары4

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў129

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На фрэсцы ў касцёле ў Віцебску замалявалі некалькі персанажаў10

МЗС Беларусі пахваліла Літву за змену рыторыкі, але афіцыйнага запыту ад Вільні на арганізацыю сустрэчы не паступала1

«Сумую па думцы, што я не дома, і па бабулях. Але не па краіне». Маналог 17‑гадовай дзяўчыны3

Як у СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам9

Беларус у Турцыі трапіў у канфлікт у краме — і апынуўся ў мясцовай турме7

У Літве дапусцілі транзіт беларускага калію і прапанавалі ўвязаць яго з прысутнасцю сіл ЗША ў краіне27

Тунэлі пад беларуска-польскай мяжой рыюць мігранты-курды10

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў129

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць