Нерухомасць

Палац Агінскіх у Смаргонскім раёне адкрыюць пасля рэстаўрацыі ў канцы верасня

Палац Агінскіх у Залессі Смаргонскага раёна адкрыюць пасля рэстаўрацыі ў канцы верасня, паведаміў намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзь Бычко.

Сучасны этап рэстаўрацыі сядзібы князёў Агінскіх XIX стагоддзя ў Залессі ў Смаргонскім раёне пачаўся ў 2011 годзе. Будаўнічыя работы ўжо завяршаюцца, а ў канцы верасня іх заканчэнне адзначаць урачыстым мерапрыемствам.

Праведзены ўсе неабходныя работы, пачынаючы з інжынерных сетак і наладкі ацяплення, сістэмы вентыляцыі. Зманціраваны новы дах, заменены вокны і дзверы. Выкананы комплексны рамонт і па аднаўленні памяшканняў, лесвіц, фасадаў будынка. Завяршаецца ўкладка падлогі.

Паводле слоў субяседніка, маёнтак будзе максімальна набліжаным да выгляду, які ён меў у часы свайго вядомага ўладальніка Міхала Клеафаса Агінскага. Пры распрацоўцы праекта былі праведзены гістарычныя, архіўныя і бібліяграфічныя даследаванні, каб максімальна аднавіць страчаны выгляд сядзібы. Для даследчыкаў і праекціроўшчыкў вялікай падмогай былі апісанні знешняга выгляду палаца і ўнутранага ўбрання памяшканняў, успаміны сучаснікаў, а таксама гравюра мастака Напалеона Орды.

У будучым палац Залессе прызначаны вярнуць частку былой славы і стаць шматфункцыянальным турыстычным і культурным комплексам. Таму з улікам ранейшага выгляду ў час рэстаўрацыі ў ім выдзелена і некалькі функцыянальных зон для наведвальнікаў — музейная зона, аранжарэі, гасцявыя пакоі для турыстаў, памяшканні для персаналу і музычна-тэатральная зала.

Пасля завяршэння будаўнічых работ трэба будзе ўпрыгожыць інтэр'ер адпаведнай мэбляй. У наступным годзе плануецца рэканструяваць і садова-паркавы комплекс, рэстаўрыраваць гаспадарчыя пабудовы.

Усе работы па рэстаўрацыі комплексу плануецца канчаткова завяршыць да святкавання 250-годдзя з дня нараджэння аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай» у 2015 годзе.

Пачынаючы з 2011 года на праектыя і будаўнічыя работы ў палацы Залессе накіравана 200 тыс. еўра па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія — Літва — Беларусь» і амаль Br25 млрд з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў.

У сядзібе Залессе вядомы грамадскі дзеяч, дыпламат і кампазітар князь Міхал Клеафас Агінскі жыў амаль 20 гадоў (з 1802 па 1822 год). Тут ён і стварыў свой самы вядомы твор — паланэз «Развітанне з Радзімай». У тыя гады сядзіба Залессе была вядома насычаным прыдворным жыццём, з'яўлялася сапраўдным культурным цэнтрам, куды прыязджалі музыканты і кампазітары, паэты і мастакі. Яны называлі гэта месца Паўночнымі Афінамі.

Каментары

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць