Свет8282

Украінскія войскі адступаюць пад ударамі рэгулярных часцей расійскай арміі. Пуцін: Ёсць дамоўленасць з Парашэнкам аб мірным вырашэнні канфлікту

Уладзімір Пуцін і Пятро Парашэнка дамовіліся аб тым, што сітуацыя ва Украіне будзе вырашана мірна, шляхам перамоваў, а памылкі, падобныя сілавому захопу ўлады, ніколі не паўторацца. Пра гэта Пуцін заявіў у інтэрв'ю Першаму каналу расійскага тэлебачання. Гэтая заява была зроблена на фоне паразаў украінскай арміі пад Данецкам і Луганскам. Украінцы не здолелі выстаяць супраць удараў рэгулярных расійскіх часцей, якія ўступілі ў бой у другой палове жніўня.

Украінскія часці аказаліся аточанымі пад Ілавайскам і Георгіеўкай. Расійскія танкі стаяць пад сценамі Марыупаля. Украінцы не маюць дастатковых сілаў і рубяжоў абароны, каб спыніць наступ расійскіх Узброеных сілаў, а Еўрасаюз і ЗША адмовіліся падтрымаць Украіну ваеннай сілай. Украінскім камандзірам застаецца прыніжана прасіць магчымасці выхаду з атачэння без зброі.

Калі нічога не зменіцца, то можна лічыць, што Пуцін сілай здабыў права вызначаць лёс краін Усходняй Еўропы.

«Мне здаецца, што гэта вельмі добры ўрок для нас усіх, для таго каб гэтую трагедыю скончыць як мага хутчэй, прычым мірным шляхам і шляхам перамоваў, і пра гэта мы дамаўляліся, дарэчы, з Пятром Аляксеевічам, і пра тое, каб ніхто і ніколі не паўтараў такіх памылак, якая цяпер была здзейснена ва Украіне ў ходзе ўзброенага захопу ўлады. Бо гэта першапрычына таго, што зараз адбываецца», — сказаў Пуцін.

«Трэба неадкладна прыступіць да субстантыўных, змястоўных перамоваў, і не па тэхнічных пытаннях, а па пытаннях палітычнай арганізацыі грамадства і дзяржаўнасці на Паўднёвым Усходзе Украіны з мэтай безумоўнага забеспячэння законных інтарэсаў людзей, якія там пражываюць», — заявіў прэзідэнт Расіі.

Акрамя таго, Пуцін адзначыў, што на паўднёвым усходзе Украіны трэба «спыніць баявыя дзеянні неадкладна і пачаць аднаўляць інфраструктуру».

«Калі хтосьці разлічвае, што сітуацыя, пры якой прамой наводкай будуць расстрэльваць гарады і пасёлкі Паўднёвага Усходу Украіны, і што самі апалчэнцы на гэта ніяк не будуць рэагаваць, а толькі будуць чакаць абяцаных перамоваў, то гэтыя людзі знаходзяцца ў палоне якіх-то ілюзіяў », - падкрэсліў прэзідэнт Расіі.

Таксама Пуцін параіў краінам Захаду задумацца аб тым, у чым заключаюцца еўрапейскія дэмакратычныя каштоўнасці, у сувязі з падтрымкай, якую Захад аказвае уладам Украіны.

«Падтрымка дзяржаўнага перавароту, узброены захоп улады і прыгнечанне нязгодных з дапамогай узброеных сілаў. Гэта, што, сучасныя еўрапейскія каштоўнасці? І мне здаецца, што нашым калегам трэба пра гэта нагадаць. Аб іх уласных ідэалах», — сказаў на заканчэнне ён.

Апытанка

Каментары82

Цяпер чытаюць

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю8

Беларуска сабрала 1 001 кубак з 76 краін свету. Яе калекцыя каштуе больш за 10 000 рублёў6

У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'явіўся першы рускамоўны спектакль12

Беларусцы ў краме адмовіліся распалавініць кавалак мяса. Ці законна гэта?3

Судна, якое загарэлася пад Сочы — танкер расійскага ценявога флоту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць