Свет55

Індыя прапанавала план урэгулявання сітуацыі ва Украіне

Індыя прапанавала Расіі і Украіне план спынення агню, які складаецца з трох пунктаў. Пра гэта паведамляе Hindustan Times са спасылкай на крыніцы.

Прэм'ер Індыі Нарэндра Модзі і Уладзімір Пуцін, фота Contributor/Getty Images

Паводле іх слоў, план «накіраваны на тое, каб ахапіць як інфраструктуру, так і камерцыйнае суднаходства, захоўваючы пры гэтым адкрытымі жыццёва важныя таварныя патокі».

Крыніцы ўдакладнілі, што план быў перададзены ўкраінскаму боку падчас візіту кіраўніка МЗС Індыі Субраманьяма Джайшанкара ў Кіеў 3 верасня.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне пра паведамленні аб прапанове Індыі, заявіў, што Нью-Дэлі дэкларуе гатоўнасць унесці свой уклад ва ўрэгуляванне канфлікту. Масква ўдзячная за такую гатоўнасць і за выказаныя ідэі, дадаў ён, піша РБК.

Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга на мінулым тыдні расказаў, што Кіеў атрымаў чатыры прапановы аб спыненні агню ад розных краін, але план Індыі палічыў найбольш шырокім.

Каментары5

  • Нарэндра такая Нарэндра
    07.10.2026
    План з аднаго пункта: не купляць у Расіі нафту.
  • Сказочные
    07.10.2026
    А с чего они решили, что путлеру нужно прекращение огня?
  • Čoms
    07.10.2026
    "сітуацыю"???!!! Там насамрэч вайна --- таму Індыя ідзе,,,курсам рускага карабля!

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць