На сходзе жанчын‑сябраў Партыі БНФ была ўтвораная камісія «Жанчыны БНФ». У сходзе ўзялі ўдзел каля 40 актывістак партыі з усёй краіны.
У сходзе ўзялі ўдзел каля 40 актывістак Партыі з усёй краіны. Сярод найбольш знаных удзельніц‑заснавальніц — Ганна Леўчанкава, Людміла Белахвостава, Ала Яцкова, Галіна Сямдзянава, Ружа Ганчарова, Валянціна Сьвяцкая, Ілона Ўрбановіч‑Саўка, Валянціна Трыгубовіч, Дзіяна Мікульская. Прысутнічалі на сходзе і сябры моладзі БНФ.
Жанчыны абмеркавалі свой удзел у грамадзкім і палітычным жыцьці, падзяліліся бачаньнем дзейнасьці жанчын БНФ у якасьці арганізаванай структуры. Старшынёй камісіі абраная сябра Ўправы Партыі БНФ Валянціна Сьвяцкая, яе намесьніцай стала Галіна Сямдзянава.
ЗП
-
Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю
-
Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам
-
Каверын выбачыўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай
Каментары