Музыка77

«Ідэя Brutto разарвала «Ляпіс» знутры»: Сяргей Міхалок патлумачыў прычыны распаду гурту

Музыка апублікаваў «Запавет Ляпіса» на акаўнце свайго новага гурту Brutto ў ФБ.

«Праект пад назвай Brutto я задумаў пасля трылогіі «Agitpop» гурту «Ляпіс Трубяцкі», — піша Міхалок. — Буферам паміж Brutto і «Ляпісамі» павінен быў стаць мой сольны альбом «Вясёлыя карцінкі». Падкрэсліваю, «Вясёлыя карцінкі» — гэта мая сумесная праца з маім сябрам з Кіева Віталём Цялезіным. Ні па канцэпцыі, ні па музычна-паэтычным ўвасабленні гэты альбом не мае нічога агульнага з рэвалюцыйна-эстрадным, святочным і агітбрыгадным «Ляпісам».

Але роспуску «ЛТ» перашкодзілі палітычныя падзеі ў Рэспубліцы Беларусь. Нас пачалі прэсаваць, забараняць канцэрты, і роспуск групы ўспрынялі б як баязлівасць і маладушнасць. 

Я з'ехаў у Маскву і ўвасобіў частку песень для Brutto з «Ляпісамі» ў альбоме «Рабкор». Падкрэслю, што «Рабкор» — гэта мой суб'ектыўны, глыбока асабісты погляд на сучаснае мастацтва як метад агітацыі і ўздзеяння на масавую свядомасць. Ужо тады стала ясна, што частка музыкаў і прыхільнікаў «Трубяцкога» не падзяляе майго рэвалюцыйнага настрою і маіх дзёрзкіх, брутальных учынкаў.

Ідэя Brutto разарвала «Ляпіс» знутры і прабілася праз дуты шар «ляпісаўскага» дабрабыту.

Паніка, злосць, ярасць, замяшанне, крыўды і ўзаемная нянавісьць ахапілі аснову сіндыката Lyapis Crew і фанатаў гурту. 

Я вырашыў сысці з «Трубяцкога» і стаў шукаць аднадумцаў для стварэння Brutto.

Падчас падрыхтоўкі Brutto мы запісалі з «Ляпісамі» яшчэ адзін альбом «Матрошка», паставіўшы тым самым тоўсты клічнік у фінале цярністага, супярэчлівага шляху гурту «Ляпіс Трубяцкі».

Дзякуй сябрам за натхненне і цеплыню! Дзякуй ворагам за матывацыю і лютасьць! 

Ваш Міхалок, ён жа Сэрджыа Брута».

Нагадаем, 1 верасня Міхалок прэзентаваў свой новы праект Brutto. У дэбютным кліпе зняўся, сярод іншых, культавы беларускі кікбаксёр Віталь Гуркоў. Густоўны кліп зняты сярод элегічных беларускіх пейзажаў. У кліпе фігуруе Пагоня, а літары t у выразе Brutto (які па-італьянску азначае «кепскі, грубы, неачышчаны») выкананыя ў форме Беларускага крыжа.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою15

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой1

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою15

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць