Свет22

Будынак Меджліса ў Сімферопалі атачылі аўтаматчыкі ў масках

Будынак Меджліса крымскататарскага народа ў Сімферопалі атачылі ўзброеныя аўтаматчыкі ў масках. Яны нікога не пускаюць унутр і не кажуць, што адбываецца.

Да будынка пад'ехаў аўтазак. З крыніц у меджлісе ўдалося даведацца, што ўнутры сілавікі праводзяць ператрус.

Сілавікі загадалі ўсім журналістам, якія працуюць каля будынка меджліса, сысці, матываваўшы тым, што, паводле расійскага заканадаўства, прадстаўнікі СМІ не могуць знаходзіцца на месцы следчых дзеянняў.

Раніцай ужо прайшлі ператрусы ў кватэры члена Меджліса Эскендэра Барыева, а таксама ў доме старшыні Белагорскага рэгіянальнага меджліса Мустафы Асаба.

У ноч на панядзелак невядомыя людзі сарвалі ўкраінскі сцяг над будынкам Меджліса. У Меджлісе звязваюць новыя рэпрэсіі з нізкай яўкай сярод крымскіх татараў на нядзельных выбарах, прадстаўнічы орган крымскіх татараў заклікаў байкатаваць іх.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Ці хоча беларуская моладзь пераехаць і куды? Вынікі апытання12

КНДР выпрабавала электрамагнітную бомбу, якая здольная выклікаць блэкаўты2

У Літве раскрылі міжнародную групу, што планавала палітычныя забойствы. Сярод злачынцаў ёсць беларусы4

Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ3

Дэфіцыт расійскага бюджэту за першы квартал аказаўся большы, чым планавалася на год5

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення1

«Каралева кетаміну» атрымала 15 гадоў турмы па справе аб смерці акцёра Мэцью Пэры

Ілля Протас дэбютаваў у НХЛ

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць