Культура11

Развітанне з прафесарам Лепешавым — 15 кастрычніка

Развітанне з прафесарам Іванам Якаўлевічам Лепешавым адбудзецца 15 кастрычніка а 12-й гадзіне ў корпусе філфака Гродзенскага ўніверсітэта на вуліцы Леніна.

Паніхіда па Івану Лепешаву пройдзе а 14-й гадзіне ў Пакроўскім праваслаўным саборы.

23 кастрычніка прафесару споўнілася б 90 гадоў. Ён зусім трохі не дажыў. Сумную вестку паведаміла ў Фэйсбуку ягоная калега па Гродзенскім універсітэце Ала Петрушкевіч.

Ён нарадзіўся ў 1924 годзе на самесенькім усходзе Беларусі — у вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна. Ваяваў, быў паранены, узнагароджаны ордэнамі і медалямі, дайшоў да Кёнігсберга.

Пасля вайны скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут, затым працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай СШ Гродзенскай вобласці.

Беспадстаўна рэпрасаваны, правёў 6 гадоў (1949—1955) у савецкіх канцлагерах на Далёкім Усходзе. Быў рэабілітаваны (1963) за адсутнасцю віны.

Ізноў настаўнічаў. Скончыў завочна філфак, а ў 47 гадоў — аспірантуру. У 62 гады стаў прафесарам Гродзенскага ўніверсітэта.

Ён аўтар «Этымалагічнага слоўніка фразеалагізмаў» ды іншых прац. «Вось ужо гадоў 50 я рэгулярна чытаю беларускую літаратуру і раблю выпісы. Перачытаў, можна сказаць, усе творы і дасавецкага перыяду, і савецкага, і паслясавецкага. 380 аўтараў перачытана мною, складзена картатэка. У ёй больш за 90 000 картак, — расказваў ён. — На кожны фразеалагізм прыводзяцца некалькі ўжыванняў. У апошнім двухтомавым выданні слоўніка, які выйшаў у свет у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» апісана больш як 7000 фразеалагізмаў».

«Сыходзіць пакаленне аксакалаў беларускай філалогіі. Светлая памяць Івану Якаўлевічу!» — напісала ў Фэйсбуку Гелена Манкевіч. «Вельмі светлы, пазітыўны чалавек быў, шкада, што амаль не публічны, таму многія яго і не ведаюць напэўна. Вялікі патрыёт, вечная памяць…» — адгукнуўся Уладзімір Хільмановіч.

«Не было горшых часоў. Горай было хіба толькі пры царызме», — так выказаўся пра наш час прафесар Лепешаў у сваім апошнім інтэрв'ю.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнік атакаваў консульства ЗША ў Дубаі ВІДЭА

Трамп заявіў, што вайскоўцы ЗША могуць пачаць суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве2

Каля берагоў Лівіі загарэўся расійскі танкер3

У Калінінградзе дэмантавалі рэкламу па-беларуску. Кажуць, што за кампанію з іншай на замежных мовах10

Ананімнасці ў сеціве больш няма: ШІ знаходзіць рэальных людзей за хвіліны8

«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба3

Бізнэсмен, асуджаны за махлярства ў Мінску, адкрыў школу ў Варшаве. У пэўны момант бацькі забілі трывогу2

«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер1

Трамп заявіў пра спыненне гандлю з Іспаніяй, бо тая не дазволіла карыстацца сваімі вайсковымі базамі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць