Свет

Турчынаў падпісаў закон аб асаблівым статусе асобных раёнаў Данбаса

Спікер Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў ў аўторак 14 кастрычніка падпісаў закон «Аб асаблівым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей».

Пра гэта гаворыцца на сайце Рады.

Турчынаў адправіў дакумент на подпіс прэзідэнту.

Як вядома, Рада прыняла гэты закон, а таксама закон аб амністыі для сепаратыстаў яшчэ 16 верасня. Аўтарам абодвух дакументаў з'яўляецца прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Пасля галасавання дэпутат Анатоль Грыцэнка заявіў, што законапраект Парашэнкі аб Данбасе, тэкст якога 16 верасня раніцай быў раздадзены дэпутатам, адрозніваецца ад таго дакумента, які быў размешчаны на сайце Вярхоўнай Рады пасля галасавання.

Змены тычыліся вызначэння тэрыторыі, на якой павінен дзейнічаць закон. Згодна з рэдакцыяй законапраекта, які з'явіўся на сайце Рады, тэрыторыі вызначае кіраўнік Антытэрарыстычнага цэнтра.

У той жа час дэпутатам быў раздадзены законапраект, у якім пералік раёнаў, гарадоў і вёсак Данецкай і Луганскай абласцей, дзе на тры гады ўводзіцца асаблівы парадак мясцовага самакіравання, вызначаюцца рашэннем Вярхоўнай Рады.

24 верасня стала вядома, што на сайце Вярхоўнай Рады з'явіўся законапраект у рэдакцыі, раздадзенай да галасавання народным дэпутатам.

У канцы верасня Турчынаў заявіў, што не падпіша дакументы, пакуль рэгламентны камітэт не праверыць усе заявы аб парушэннях падчас галасавання. Нагадаем, падчас гэтых галасаванняў не працавала табло Вярхоўнай Рады.

7 кастрычніка рэгламентны камітэт Рады паведаміў, што не знайшоў парушэнняў падчас галасавання.

Пятро Парашэнка сцвярджае, што прынятыя 16 верасня законы па Данбасе не даюць гэтай тэрыторыі ніякага асаблівага статусу.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе толькі пра закон аб асаблівым рэжыме мясцовага самакіравання на Данбасе і ніякія асаблівыя паўнамоцтвы або суверэнітэт цэнтральная ўлада Украіны нікому не дэлегуе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?11

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў7

«Ужыў у сацсетках слова «калхазан». За што маглі асудзіць былога маладафронтаўца Яўгена Скочку2

Учора ў Бабруйскім раёне назіраўся буйны пылавы віхор ВІДЭА2

Расійскія вярбоўшчыкі завабліваюць на вайну вакансіямі ў Беларусі13

У Гомелі 9‑гадовыя хлопчыкі вырашылі праверыць, як гарыць антысептык. Адзін з іх шпіталізаваны3

«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі11

«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1

Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі13

Калінінградзец зажыва спаліў сябе ў знак пратэсту супраць вайны, але ўлады не дазволілі нікому пра гэта даведацца12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?11

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць