Свет55

Яцанюк: Каму не падабаецца назва «Сцяна», хай называе «Еўрапейскі вал»

Прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк прагназуе абсталяванне мяжы з Расіяй на працягу 3 гадоў.

Пра гэта ён заявіў журналістам 15 кастрычніка пасля агляду абсталяванага ўчастка мяжы побач з міжнародным аўтамабільным пунктам пропуску «Гоптаўка» Харкаўскай вобласці.

Яцанюк назваў усходнюю мяжу Украіны ўсходняй мяжой Еўрапейскага Саюза.

«Каму не падабаецца назва праекта «Сцяна», можаце называць яго «Еўрапейскі вал», — сказаў Яцанюк.

Ён адзначыў, што абсталяванне мяжы пераследуе 6 мэтаў.

У прыватнасці, яно неабходна для прыпынення нелегальнай міграцыі, дыверсійных груп, кантрабанды, перамяшчэння зброі і радыёактыўных матэрыялаў.

«І шостае, і асноўнае: калі няма мяжы, то бязвізавага рэжыму з Еўрапейскім Саюзам ніхто не дасць. Калі няма мяжы, то пытанні сяброўства Украіны ў Паўночнаатлантычным саюзе таксама немагчыма вырашыць», — дадаў прэм'ер-міністр.

Ён падкрэсліў, што гэта — першая лінія абароны:

«Такое ўладкаванне дзяржаўнай мяжы прадугледжвае фарміраванне першай лініі абароны. Яно таксама выконвае ваенную функцыю. Для таго, каб стрымліваць агрэсію праціўніка. Вядома, пасля першай лініі абароны павінны быць рэгулярныя войскі і армія».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»14

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады30

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»14

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць