Здарэнні

Супрацоўніца банка ўкрала больш за $10 тысяч у дзяцей-сірот

Пракуратурай Мінскай вобласці санкцыянавана змяшчэнне пад варту былой спецыялісткі разлікова-касавага цэнтра філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» аднаго з райцэнтраў Магілёўскай вобласці. 

Як паведаміў намеснік пракурора Мінскай вобласці Аляксандр Бяліцкі, падчас папярэдняга следства ўстаноўлена, што жанчына, якая з'яўляецца матэрыяльна-адказнай асобай, маючы намер крадзяжу грашовых сродкаў шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі, у 2010—2011 гадах незаконна, не маючы права аўтарызацыі на правядзенне аперацый з банкаўскімі рахункамі, уводзіла ад імя ўкладчыкаў банка ў камп'ютарную сістэму філіяла заведама лжывую інфармацыю аб тым, што ўклады выкарыстоўваюцца іх трымальнікамі. Ажыццявіўшы такім чынам фіктыўныя банкаўскія аперацыі, работніца банка ўкрала каля 35 млн рублёў, што на той час па курсе Нацбанка складала больш за 10 тысяч долараў ЗША. Пасля абвінавачваная для ўтойвання ўчыненых ёю крадзяжоў уносіла заведама лжывыя звесткі ў расходна-касавыя ордэры, робячы ў іх подпісы ад імя ўкладчыка, кантралёра, адказнага выканаўца і касіра. 

Пацярпелымі па крымінальнай справе з'яўляюцца дзесяць выхаванцаў мясцовай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, якія засталіся без апекі бацькоў, грашовыя сродкі якіх акумуляваліся на рахунках у банку і былі выкрадзеныя супрацоўніцай банкаўскай установы, якая мела доступ да аперацый з гэтымі ўкладамі. 

Былой работніцы Белаграпрамбанка выстаўлена абвінавачанне ў крадзяжы маёмасці шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі, учыненым у буйным памеры, і ў службовай падробцы, гэта значыць ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 212 УК і ч. 1 арт. 427 КК. 

Папярэдняе следства па крымінальнай справе ажыццяўляецца следчым упраўленнем УСК па Мінскай вобласці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША7

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць