Музыка22

Trubetskoy: Мы падалі заяўку на правядзенне канцэртаў у Беларусі

Экс-вакаліст «Ляпісаў» Павал Булатнікаў распавёў vesti-ukr.com, калі яго новы калектыў пакажа сваю творчасць.

 

— Павал, гурт «Ляпіс Трубяцкі» загадаў доўга жыць, і з'явіліся два іншых — «Брута», у якой верхаводзіць Сяргей Міхалок, і ваша — «Трубяцкі. Мінск». А як жа падзяліўся рэпертуар паміж вамі і Міхалком?

— Сяргей пакінуў нам практычна ўвесь рэпертуар групы.

— Атрымліваецца, Сяргей пакінуў сабе вобраз палітбунтара, а вам дастаўся імідж блазна?

— Я не сказаў бы, што мы ажно такія ўжо клоўны, але нам хочацца паменш сацыяльна-палітычнай афарбоўкі і больш займацца рок-н-ролам у чыстым выглядзе. Хочам, каб гэта быў чад і пазітыў.

— А хіт «Калі яблыні цвітуць», якія Міхалок наадрэз адмаўляўся спяваць, вы будзеце выконваць?

— Балючае пытанне. Пакуль не планавалі, але ўсё магчыма. Сапраўды будуць песні, якія былі да «Капіталу» і пасля, і цалкам новыя. Ужо праз тыдзень у сеціве з'явіцца наш новы сінгл, які мы нядаўна запісалі. Гэта прадукт калектыўнай творчасці, але я і сам сёе-тое накрэмзаў. А вясной разлічваем выпусціць новы альбом, мы ўжо знайшлі добрага нарвежскага саўндпрадзюсэра і студыю ў Вільні, дзе хочам запісвацца.

— Якая ў вас была рэакцыя, калі Сяргей абвясціў, што распускае «Ляпісаў»?

— Ён яшчэ год таму хацеў закрыць групу. Калі Сяргей абвясціў пра гэта, то мы вырашылі ісці кожны сваёй дарогай. Ужо было зразумела, што рана ці позна група сябе зжыве, і гэта моцна адчувалася.

— Вы бачылі сябе ў новым калектыве Міхалка «Брута»? І ці магчымыя сумесныя выступы?

— Не. Я нават не хацеў у ім удзельнічаць. Мы рассталіся з Сяргеем нармальна, але тое, што робім мы і ён, кардынальна адрозніваецца. Але ніколі не кажы ніколі!

— Пасля таго, як ва Украіне выступілі Макарэвіч і «Начныя снайперы», іх канцэрты пачалі забараняць у Расіі. Не баіцеся, што з вамі здарыцца падобнае?

— Мы даўно і пяшчотна звязаныя з Украінай, таму выбар ехаць ці не ехаць перад намі нават не стаіць. Мы ў любым выпадку будзем ездзіць сюды, таму што ў нас тут другі дом. Мы заўсёды ў Кіеве праводзілі вельмі шмат часу. Тут жыве шмат нашых сяброў, мы запісалі тут некалькі альбомаў, знялі некалькі кліпаў. А з нагоды канцэртаў у Расіі… Да канца года ў нас гастрольны графік ужо распісаны, і пасля Кіева будуць канцэрты ў Расіі — у Сібіры, на Урале.

— У назве групы «Трубяцкі» з'явілася прыпіска «Мінск». Каб вярнуць сабе беларускі рынак пасля забароны там «Ляпіса»?

— Мы падалі заяўку на правядзенне канцэртаў у Беларусі. У нас жа існуе такая схема, як і ў Савецкім Саюзе: пакуль не атрымаеш «гастрольку»-дазвол, выступаць не зможаш. І цяпер чакаем адказу ад афіцыйных уладаў. Вельмі спадзяемся, што беларускі рынак для нас адкрыецца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу90

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

У «Суседзяў» з’явіўся інвестар з Казахстана. Сетка плануе пашырыцца на 67 крам2

Ціханоўская: Не верце Пуціну. Не верце Лукашэнку. І не бойцеся іх15

Шасціпалосную дарогу да «Паўночнага берага» плануюць адкрыць сёлета

Адміністрацыя Трампа пагражае заблакаваць пастаўкі зброі Украіне з-за атак на расійскія НПЗ12

Камандуючы НАТА заклікаў Еўропу ўзмацніць падтрымку Украіны ў адказ на расійскія гібрыдныя атакі7

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што Расія ўмешвалася ў рэферэндум па брэксіце дзесяць гадоў таму3

Пяскоў: Зяленскі не мае палітычнай волі для спынення канфлікту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу90

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць