Грамадства66

Хваляванні ў Баранавічах: швачкі дабіліся выплаты пратэрмінаванага заробку

На Баранавіцкай швейнай фабрыцы больш за 10 дзён не выплачвалі заробак.

Як паведамляе intex-press.by, раніцай 31 кастрычніка швачкі прадпрыемства сабраліся ля кабінета галоўнага інжынера, каб даведацца, калі яны атрымаюць сваю заработную плату. Па словах работніц, на гэтым тыдні яны амаль штодня патрабавалі выплаты заробку.

«У нас ужо пеня за квартплату пайшла, хто яе аплаціць? Нам трэба і крэдыты аплаціць, і за дзіцячыя садкі, за школу, а грошай нават на праезд няма!» — абураюцца швачкі.

Адміністрацыя заклікала работніц разысціся па працоўных месцах.

«Калі вы хочаце адзін з адным пагаварыць, то рабіце гэта на перапынку. Я раю дарабіць да канца змены. У панядзелак вы таксама павінны быць на працоўных месцах, каб не было прагулу. Нявыплата зарплаты не будзе падставай для таго, каб не залічыць прагул. Як толькі грошы паступяць, вы даведаецеся пра гэта першымі «, — заявіла галоўны інжынер фабрыкі Валянціна Тамашчук, якая выконвае абавязкі дырэктаркі, звольненай 24 кастрычніка «па ўзаемнай згодзе з інвестарам».

Па словах швачак, былая дырэктарка ў апошні дзень сваёй працы прайшлася па цэхах і паабяцала, што грошы будуць.

«Яна паўсміхалася, сказала, што грошы дадуць, а сама спакойна звольнілася і з'ехала. Нам штодзень абяцалі, што заробак будзе, а ўжо месяц заканчваецца», — абураюцца работніцы фабрыкі.

Паводле Валянціны Тамашчук, зарплату затрымалі з-за пакупкі новага абсталявання — спецыяльных пральных установак.

«Мы шылі рэчы, але не маглі праць іх перад адгрузкай, адгрузка затрымлівалася, грошай не было. Гэта доўжылася са жніўня, першыя партыі адгрузілі толькі 28 кастрычніка», — распавяла галоўны інжынер.

З-за цяжкай сітуацыі прадпрыемства заняло ў інвестара 1,5 млрд руб. (столькі трэба для выплаты заробкаў), але, паводле Валянціны Тамашчук, пры пералічэнні грошай узніклі праблемы з дакументацыяй.

«У гэтай сітуацыі сказаць, што людзі не маюць рацыю — нельга! Але і мы нічога не ў сілах зрабіць», — сказала Тамашчук.

Заробак працаўнікам швейнай фабрыкі выплацілі ў другой палове дня 31 кастрычніка.

Але швачкі маюць намер пісаць скаргу: «Мы не разумеем, хто нам плаціць, швейная фабрыка ці расійскі інвестар, на якога ўсе звальваюць віну і кажуць, што Расія грошай не дае. Ва ўсім гэтым трэба разабрацца».

Выданню «IP» звязацца з інвестарам не ўдалося.

Каментары6

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу25

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём5

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу25

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць