Эканоміка77

Беларусь разлічвае на зніжэнне цаны расійскага газу ў 2015 г.

Беларусь разлічвае на зніжэнне цаны расійскага газу ў наступным годзе, заявіў сёння журналістам у Мінску першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

Ён паведаміў, што кантракт на пастаўку расійскага газу на 2015—2017 гады Беларусь плануе падпісаць з «Газпромам» да 30 лістапада: «Мы цяпер знаходзімся на стадыі падпісання новага кантракта з «Газпромам» на трохгадовы перыяд. Дзейны кантракт, як вядома, заканчваецца ў канцы гэтага года. Цяпер трэба дамовіцца пра ўмовы паставак газу на 2015—2017 гады, амал усе нюансы мы ўзгаднілі». 

Паводле слоў Сямашкі, абмежаванняў па аб'ёме закупленага газу там не прадугледжана. «Колькі нам трэба будзе газу — столькі мы зможам атрымаць», — сказаў першы віцэ-прэм'ер. 

Ён звярнуў увагу на тое, што кошт на імпартаваны з Расіі газ павінен крыху знізіцца ў доларавым выражэнні. «Што да цаны на газ, то мы мяркуем, што яна будзе ў наступным годзе крыху ніжэйшая, чым у гэтым», — сказаў Сямашка, удакладніўшы, што цяпер за тысячу кубаметраў газу Беларусь плаціць 168 долараў. 

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі даў зразумець, што чаканае зніжэнне цаны на газ будзе звязана са змяненнем курсу расійскага рубля да долара. «Формула цаны на газ для Беларусі прывязана да цаны на газ для Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі. Кошт гэты пералічваецца з рублёў у долары. З-за таго, што курсы валют змяніліся, мы лічым, што цана на газ для Беларусі знізіцца», — адзначыў Уладзімір Сямашка.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром44

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна22

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром44

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць