У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА
Незвычайнае ДТЗ адбылося ўвечары 3 лістапада на вуліцы Арлоўскай каля дома № 86/1.

На відэа бачна, што проста пасярод праезнай часткі спыніўся аўтамабіль Volkswagen, гаспадар якога, паставіўшы машыну на аварыйку, спрабуе выправіць няспраўнасць.
У той час, як кіроўца завіхаўся каля машыны спераду, ззаду ў яе на хуткасці ўляцеў іншы Volkswagen, які чамусьці не палічыў патрэбным аб'язджаць перашкоду па іншай паласе. Кіроўца няспраўнага аўтамабіля быў збіты сваёй жа машынай. Ён атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу для абследавання.

«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары