Грамадства55

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць

На чарговай сустрэчы працоўнай групы па пытаннях грамадзян Беларусі пры польскай Установе ў справах чужаземцаў абмеркавалі тры важныя навіны для беларусаў, якія легалізуюцца ў Польшчы, паведаміла кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве Вольга Дабравольская.

Фота ілюстрацыйнае

Па-першае, хуткага скарачэння тэрмінаў разгляду заяў на атрыманне дазволу на жыхарства чакаць пакуль не варта.

Укараненне сістэмы MOS (модуля абслугоўвання спраў) не прывяло да чаканага паляпшэння сітуацыі. Асабліва складанае становішча захоўваецца ў буйных ваяводствах — Мазавецкім, Ніжнесілезскім і Паморскім. Паводле звестак, у Мазавецкім ваяводскім упраўленні на разглядзе знаходзіцца больш за 190 тысяч спраў. Не выключана, што тэрміны чакання будуць і далей павялічвацца.

Таму, адзначае Вольга Дабравольская, пры планаванні легалізацыі важна ўлічваць рэальную сітуацыю ў канкрэтным ваяводстве і не адкладаць падачу дакументаў на апошні момант.

Па-другое, справы аб наданні міжнароднай абароны будуць разглядацца індывідуальна з улікам сітуацыі ў Беларусі ў 2026 годзе.

Упраўленне мае намер ацэньваць не толькі агульнае становішча ў краіне, але і тое, ці захоўваецца для канкрэтнага заяўніка рызыка пераследу.

Гэта азначае, што пры падачы заявы недастаткова спасылацца толькі на падзеі 2020—2022 гадоў або агульную сітуацыю ў Беларусі. Неабходна патлумачыць, чаму асцярогі адносна вяртання застаюцца актуальнымі цяпер, якія абставіны сведчаць пра індывідуальную пагрозу і чаму яна захоўваецца на момант разгляду заявы і прыняцця рашэння.

Акрамя таго, у працэдуру разгляду спраў аб міжнароднай абароне вяртаюцца асабістыя апытанні заяўнікаў. Яны могуць быць даволі падрабязнымі, таму Дабравольская раіць загадзя да іх рыхтавацца.

Па-трэцяе, з месца зрушыўся разгляд пытання аб падаўжэнні тэрміну дзеяння праязных дакументаў.

Праца ў гэтым кірунку ўжо пачалася. Завяршыць яе да канца 2026 года, хутчэй за ўсё, не атрымаецца, аднак ёсць падставы разлічваць, што ў пачатку 2027‑га працэс пяройдзе ў больш актыўную і прадметную фазу. Для гэтага яшчэ трэба будзе выканаць значны аб'ём працы, у тым ліку правесці неабходныя абмеркаванні з польскім парламентам. Пасля таго тэрмін дзеяння польскіх праязных дакументаў можа быць падоўжаны з аднаго года да двух.

Каментары5

  • аёй
    03.11.2026
    Цікавостка, таму што урад Польшчы намагаецца пазбавіцца мігрантаў а не завабіць ці зрабіць іх жыццё прасцейшым.
  • Вадзім
    03.11.2026
    Цікавостка, відаць у Гішпаніі і на Кіпры ў пэўных ведамствах сядзець больш адэкватныя людзі. Ня хочуць лішняга галаўняка ні сабе ні іншым
  • Карыстаючыся нагодай
    04.11.2026
    Хачу падзячыць спадару Анджэю Пачобуту, які ў адкрытым лісце да Дональда Туска хадайнічаў аб выдачы беларусам праязных дакументаў тэрмінам на тры гады.
    https://nashaniva.com/400552

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць