Эканоміка33

Расія часткова зняла забарону на пастаўкі беларускага мяса

Памочнік кіраўніка Рассельгаснагляда Аляксей Аляксеенка ў эфіры радыёстанцыі «Гаворыць Масква» паведаміў, што Расія часткова зняла забарону на пастаўкі мяса з Беларусі.

Абмежаванні знятыя з прадукцыі Брэсцкага мясакамбіната і ТАА «Вялес-Міт». Па словах Аляксеенкі, рашэнне было прынята пасля правядзення расійскім ведамствам інспекцыі на прадпрыемствах.

«Мы атрымалі гарантыі Ветэрынарнай службы Беларусі аб тым, што прадукцыя будзе цалкам адпавядаць патрабаванням заканадаўства Расіі і Мытнага саюза па бяспецы, а таксама што яна будзе праведзена з сыравіны, выпрацаванай прадпрыемствамі, якія маюць права экспарту на тэрыторыю РФ», — сказаў Аляксеенка.

Ён нагадаў, што абмежаванні былі звязаны з сур'ёзнымі парушэннямі — нагляднае ведамства знайшло ў прадукцыі прадпрыемстваў шкодныя мікраарганізмы і антыбіётыкі.

18 сьнежня Рассельгаснагляд зняў забарону на пастаўкі мясной і малочнай прадукцыі з 12 прадпрыемстваў Беларусі.

Усяго з пачатку кастрычніка Расія забараніла пастаўкі з 26 беларускіх прадпрыемстваў з-за неадпаведнасці прадукцыі нормам і патрабаванням РФ і Мытнага саюза.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА41

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне7

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ18

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

Сабаку пакінулі на дварэ пры -15°С. Падрабязнасці гучнай гісторыі з Фаніпаля7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА41

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць